Интересные ссылки

Лысая гара

Назва сакральных узгоркаў, якiя ў народным уяўленнi звязваюцца з прыстанiшчам нячыс тай сiлы (ад сутыкнення з нячыстай сiлай яны аблыселi), асаблiва на Ку палле. Прыметнiк «лысы» ў гэтым словазлучэннi можа быць вытлума чаны i як голы, пазбаўлены рас лiннасцi, i як «ясны», «светлы», звя заны з сакральнымi дзеямi. Трэба думаць, на такiх узгорках зна ходзiлiся паганскiя свяцiлiшчы, а пасля прыняцця хрысцiянства збо рышчы на iх залiчалiся да шабашоў. Часта Л. г. супрацьпастаўляецца Святая гара як месца знаходжання добрых духаў. Найбольш знакамiтыя Л. г.: Лыса Гура ў Польшчы (лiчыцца польскiм Алiмпам), Лысая гара блізу Кiева, Лысая гара блізу Заслаўя (Мiнскi рн). На тэрыторыi Беларусi ўлiчана больш за сотню ўзгоркаў з такiмi назвамi (вв. Слабодка Пастаўскага, Латышы Вiлейскага, Бакшты Iўеў скага, Крамянiца Зэльвенскага, Целяханы Iвацэвiцкага, Стары Ка пыль Капыльскага рнаў, Браслаў, Бялынiчы ды iнш.). Ёсць сугучныя назвы ўзгоркаў Лыска, Лысуха. Пра Л. г. вядомыя паданнi пра царкву цi паселiшча, што пра валiлiся, пра закапаную карэту, на гары здараюцца цуды, зяўляецца агонь i вакол яго танчаць чэрцi. Ёсць паданнi, у якiх чортжанiх прыносiць дзяўчыне ў падарунак вяршыню Л. г. ды iнш. Гл. таксама Шатрыя.