Интересные ссылки

Лыжка

Адна з нямногiх асабiстых рэчаў чалавека. Яе забаранялася ад даваць, i просьба пазычыць Л. вы глядала як просьба падарыць яе. Як рэч, што працяглы час непасрэдна су дакранаецца з чалавекам, Л. надзя лялі здольнасцю «ўбiраць» у сябе ней кую яго iдэальную частку. Таму ў шматлiкiх рытуалах Л. стала шыро ка выкарыстоўвацца ў якасцi за мяшчальнiка самога чалавека, як сiмвалiчны яго прадстаўнiк. Адсюль выкарыстанне яе ў абрадах, што спадарожнiчалi асноўным этапам жыцця чалавека, у час радзiн, вя селля, пахавання, Дзядоў, а такса ма ў самых розных побытавых сiтуа цыях. Калi адна Л., як правiла, сiмвалi завала аднаго з сямейнікаў, акт яго кармлення, то многа Л. усiх памер лых родных цi сямю ў цэлым, у тым ліку i нябожчыкаў. Таму менавiта Л. адводзiлі першаступенную ролю ў рэ чыўным кодзе памiнальнай абрад насцi: Л. трэба было класцi выемкай данiзу, а не даверху, што, акрамя iншага, звязваецца з уяўленнямi аб «перавернутасцi» свету мёртвых у дачыненнi да свету жывых. Медыятыўная скiраванасць Л., яе здольнасць быць «умяшчальняю» пэўнай магiчнай iнфармацыi з на ступнай яе перадачай памiж светамi абумовiлi выкарыстанне Л. у рыту алах ахвярапрынашэння i шмат лiкiх варожбах. Так, Л. побач з хле бам i соллю заставалася на стале ў час запрашэння дамавiка, з ёю ў руках клiкалi Долю. Лёс прадказвалi Л., пакiнутыя на стале цi ў куццi на Каляды. Рот у традыцыйнай культуры ўяў ляўся як уваход у невядомае, iншае вымярэнне i таму атаясамлiваўся з чалеснiкамi печы. Сованне Л. у рот выступае як акцыя, iзафункцыя нальная засоўванню ў печ лапаты i ў пэўнай ступенi сованню ў зямлю капанню магiлы. Усё гэта сцвярджае медыятыўнасць самога дзеяння кармлення, якое, акрамя таго, ёсць iлюстрацыяй непасрэднага судачы нення культуры i прыроды.