Интересные ссылки

Лойма

Чарцнха, злы дух, якi вы ступае ў жаночым аблiччы. Мела страшны выгляд: раскудлачаныя косы, вялiкiя адвiслыя грудзi. Мес цам жыхарства Л. называлi балота, лазняк, дзе яны страшылi баб, чаплялiся да мужчын. Асаблiва на роднае ўяўленне звязвала постаць Л. з выкраданнем ёю малых прыгожых дзяцей, паколькi яе ўласныя чарця няты былi брыдкiя. Л. падхоплiвала па дарозе, на мяжы цi нават у хаце дзiця, якое маці, адыходзячы, забы ла перахрысцiць, i пакiдала на яго месцы сваё. Падмененае дзiця раiлi пакласцi на захадзе Сонца на парозе i бiць асiнавымi дубцамi (асiна чортава дрэва, i, выкарыстоўваючы яго, як бы выбiвалi «клiн клiнам»), пакуль чарцiха не прыйдзе па сваё чарцяня. Аддаючы назад чалавечае дзiця, яна дакарала жанчыну: «Я тваё так пеленгавала, а ты маё беш». На Беласточчыне Л. называлi блiзкiх да русалак незвычайнай кра сы i прывабнасцi лясных дзеў, якiя зяўлялiся маладым, ладным i дужым мужчынам, што выпальвалi ў лясных нетрах вугаль. Варта такому стомле наму пры вырубе дрэваў i ладкаваннi iх у капец прылегчы на мяккiм iмху, як падыходзiла Л., спавiвала вэлю мам сваiх шаўкавiстых косаў, абсы пала гарачымi пацалункамi, песцiла пругкiмi, бы лясныя яблычкi, грудзьмi i, распалiўшы мужчыну да кахання, выслiзгвала з абдымкаў i знiкала ў гушчары. На Гарадзен шчыне Л. набывала зааморфны вы гляд: яе малявалi ў аблiччы вялiзнай, як курыца, хунтаў на пяць, зялёнай жабы. (Ператварэннi ведзьмаў у жабу асаблiва характэрныя для купальскiх паверяў.) Жывучы ў рэч цы i назiраючы за тым, як бабы перылi кiянкамi палотны, жабаЛ. выходзiла на кладку i таксама бiла па ёй лапамi. Людзi асцерагалiся быць укушанымi такой жабаю i таму баялiся бiць яе.