Интересные ссылки

Лознiкi

Уяўлялiся на Вiцебшчы не драбнюткiмi гуллiвымi чарця нятамi, што жывуць у густых кустах пераплеценага лазняку, адпаведна якому расфарбавана iх цела. Як i не каторыя iншыя нячысцiкi (Злыднi, Касны, Паветрыкi, Паралiкi, Паўночнiкi, Шэшкi), Л. дзейнi чаюць толькi ў вялiкiм гурце. Яны не столькi па злосцi, колькi забаўля ючыся, заблытваюць у куст лазы, у яе карэннi сваю ахвяру цi прымуша юць яе правалiцца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Нацешыў шыся, яны самi дапамагаюць ахвя ры выбрацца, падсоўваючы куст лазы, трыснёг, аер. Калi бедалагу не ўдалося выратавацца гэта зна чыць, што яго падхапiў нейкi больш буйны нячысцiк Вадзянiк, Ба лотнiк, Багнiк. Бясшкодныя ма ленькiя Л. могуць быць выпадкова забiтыя грамавымi стрэламi. Але га лоўную небяспеку для Л. (як i для Балотнiка) уяўляе асушэнне мес ца пад iх жытлом i з прычыны гэ тага знiшчэнне лазняку, дзе праходзiць усё iх жыццё. У такiм вы падку яны гiнуць усе разам назаў сёды i бясследна. Мiфiчным на сельнiкам лазы ўяўляўся таксама Лазавiк.