Интересные ссылки

Лiхаманка

Трбсца, Хнндзя, Хондзя, Нйзбуць, Фыбра, Цётка, Шуня, Варагуша, Нрадава дачкб, дэманалагiчная постаць хваробы. Найчасцей персанiфiкавалася (як i iншыя хваробы воспа, халера, чума) у жаночым аблiччы рознага веку, у залежнасцi ад пары года: цi маладой дзяўчыны, цi прыгожай жанчыны, цi злоснай пачварнай бабы. Радзей уяўлялася ў выглядзе мухi, парушынкi, струменю паветра, пбры. Розныя формы працякання хваробы спарадзiлi ўяўленнi пра 7, 9, 12 i нават 77 сясцёр (цётак)Л. Iх так сама звалi дочкамi цара Iрада («iра дава племя»). У лiку iх 1) смярот ная, якая выклікае смерць без выключэнняў; 2) нутраная, якая па ражае вантробы, нудзiць каля сэрца; 3) павярхоўная «скура выбiваецца наверх»; 4) касцявая, якая суправа джаецца ламотаю ў касцях; 5) пу давая, што ўзнiкае з перапуду; 6 ) лiстаадзеватная, якая пануе ўвес ну; 7) лiстападная, цi восеньская; 8) гарохавая праяўляецца, калi га рох цвiце; 9) асiнавая лiчылася, што трасцы сядзяць на асiне i кало цяць яе, зза чаго тая заўжды трасе сваiм лiстам; 10) ядленьцавая; 11) аг нявая; 12) ледавая. Iснавалi больш дэталёвыя назвы ў Л. веснавых (сон ная, гарачая, мокрая, губастая, пяку чая, лiхучая, жоўтачка) i восеньскiх (сцюдзяная, вадзяная, сiнючая). Яны аднолькава шкодныя, але ў рознай ступенi жорсткiя ў дачыненнi да сва ёй ахвяры. СёстрыЛ. хадзiлi па све це, клiкалi людзей нават па iменi, i хто iм адгукаўся, у тым адна з сяс цёр, залазячы пад кажух цi свiтку, пасялялася i прыносiла страшэнныя пакуты. Выпiўшы з яго сокi, Л. пераходзiла ад чалавека да чалаве ка. Л. на ўвесь свет не хапае, i таму яны толькi перыядычна наведваюць сваiх ахвяраў. Час ад часу Л. збi раюцца разам, расказваюць пра свае справы, складаюць планы, абмяркоў ваюць нагледжаныя ахвяры. Часам зяўляюцца ў сне, прадказваючы па чатак цi зыход хваробы, або засцера гаюць ад яе пагрозы. Есцi ў сне яйкi, пiць пiва, цыганоў бачыць нiбыта азначала, што чалавек захварэе на Л., якая можа ўвайсцi ў чалавека i падчас ягонага сну на зямлi. Страх перад Л. забараняў чалавеку лаяць гэтую хваробу, а, наадварот, iснавала пэўнае пакланенне ёй: на Дзяды на ват клiкалi на вячэру «Трасцухнума тухну», каб залагодзiць яе, не на клiкаць яе гнеў. Пра яе ўспамiналi з прыгаворкаю: «Няхай яна здаровень кая i вясёленькая ходзiць». Л. магла ўвайсцi ў чалавека праз страву ў вы глядзе мухi, парушынкi. Кiнуўшы па дазроную рэч у агонь, можна было спалiць з ёю i хваробу, а калi пад весiць у комiне, Л. будзе страшэнна мучыцца i нiколi ў жыццi не прыста не да чалавека. У якасцi выратаваль ных сродкаў ад Л. падчас прыступу раiлi напiцца цi свежага бярозавага соку, цi малака, цi вады, у якой ва рылася асiнавая кара («клiн клi нам»); давалi зесцi аплатку, якая вiсела ад Калядаў да Вялiкадня, або на Вербнiцу зядалi 9 пупышак з па свечанай вярбы. Каб не было Л., рэкамендавалi ку пацца ў ледзяной вадзе, спаць у га росе, калi той цвiце. Дзеля пазбаўлен ня ад хваробы пакiдалi яйка дзенебудзь на раздарожжы цi ў ба лоце. Таксама дзялiлi зваранае яйка, абавязкова ад чорнай курыцы, на 77 частак (паводле колькасцi Л.) i, склаўшы iх у анучку, кiдалi леваруч у ваду, прыгаворваючы: «Ёсць ту тыцька вас 77, наце вам вячэру ўсем!», i, не азiраючыся, беглi дадо му, а сёстрыЛ. накiдваюцца на пры несеную iм ахвяру, i кожная хапае сваю долю. У якасцi ахвяры магло быць прынесена адзенне хворага, грошы ды iнш. Тыповым сродкам пазбаўлення ад Л. было палоханне хваробы: нядужага чалавека аблiвалi знянацку халоднаю вадою, стралялi ў яго над вухам, прымушалi начаваць на могiлках цi пацалаваць мерцвяка. Каб у хваробы ўзнiкла агiда да свай го абраннiка, хвораму раiлi пацала ваць свiнню ў лыч, пасля чаго Л. аба вязкова пакiне яго. Iмкнулiся ашукаць хваробу падманам: у хаце зачынялiся вокны i пра хворага пiсалi: «Яго няма дома, паехаў». У гэты час трымалi ў хаце ката цi са баку, каб хвароба, пакiнуўшы чала века, прыстала да гэтых жывёлаў, якiя скiнуць яе дзенебудзь у полi. Пры лячэннi ад Л. выкарыстоўвалi прынцып кола магiчнага з улiкам магiчных лiчбаў напрыклад, хво рага прымушалi 13 разоў аббегчы вакол хаты. Выкарыстоўвалiся i сродкi народнай медыцыны, знахар ства: адвары зёлак i карэнняў, пад курванне порхаўкамi, змяiнай ску рай. Хворыя на Л. пасцiлi ў суботу, парылiся ў лазнi, грэлiся на печы, каб з потам выйшла i сама хвароба, не вытрымаўшы гарачынi. У якасцi абярэгаў ад Л. насiлi з сабою велiкоднае яйка, галаву змяi, жыво га кажана, пярсцёнак з цвiка ад труны, стары нацельны крыж, вян чальныя свечкi, якiмi падкурвалi хворых. Заступнiцаю ад трасцы лiчылася ў народзе Фацiння. Вобраз Л. адлюс траваны не толькi ў паверях, леген дах, але i ў замовах, дзе хваробу з да памогаю магiчнага слова адсылаюць «на крутыя горы, на нiцыя лозы», «на сырыя балоты, на гнiлыя калоды», «на векi вякоў», бюць «драцяным кнутом», загароджваюць ад яе «жа лезным плотам».