Интересные ссылки

Лiса

На побытавым роўні сімвал хітрасці, кемлівасці, спрытнасці, ліслівасці, падману, зладзеяватасці, помслівасці, прыгажосці і д. п. На міфалагічным роўні сімвал віталь насці і, відавочна, урадлівасці і плод насці: параўн. вясельнае пажаданне: «Перэпіваю ліса, шоб дзеці веліса» (Тураўшчына). Узгадайма таксама ўсялякія непрыстойныя анекдатыч ныя гісторыі (Л. зашчамілася паміж дрэвамі, чым «скарыстаўся» заяц), а таксама казачны сюжэт, дзе Л. зай мае хатку зайца, адкуль яе выганяе певень. Цікавая акалічнасць: певень пагражае лісе касою, якая ўяўляе са бою рэжучаколючы інструмент. А ў старажытных хецкіх міфах і ў бела рускіх казках бога ўрадлівасці і казу (як тэрыяморфны адпаведнік бога ўрадлівасці) выганяе пчала, якая іх джаліць. Супастаўленне джала пча лы, іголкі вожыка (у некаторых сла вянскіх казках казу выганяе вожык) і вострага ляза касы тут больш чым паказальнае. Такім чынам, функцыі Л. шмат у чым падобныя да функ цый казы. У беларусаў існавала павере, па водле якога некалі Л. мела чорную і белую поўсць, але калі яна аднаго разу зела вавёрку, то яе поўсць ад разу перамянілася на жоўтую. У магічнай практыцы беларускіх вядзьмарак і знахарак шырока выка рыстоўвалася сэрца Л. Так, ведзьмы, змешваючы з пэўнымі зборамі зёлак сэрца Л. і кашэчую печань, гатавалі чароўную вадкасць, якая надавала ім маладосць або незвычайную прыга жосць, а таксама рабіла іх нагэтулькі лёгкімі, што яны свабодна маглі лё таць па ветры, у тым ліку і на свае рэгулярныя шабашы. Сэрца Л. лічы лася і надзейным сродкам ад пян ства. Для гэтага яго сушылі, рас ціралі ў парашок, настойвалі на гарэлцы і давалі піць пяніцам. «Зайчыкаў хлеб» падарожны гасцінец, прывезены з дарогі або з поля называлі таксама «лісіч чыным гасцінцам». Яго абавязкова аддавалі дзецям. Збліжае фальклор ныя вобразы зайца і Л. і павере, што сустрэча на дарозе як з адным, так і з другой прадказвае няшчасце. Характэрная афарбоўка Л. стала ся падставай для называння гэтым жа словам розных рэчаў, параўн. лісічкі «грыбы», а таксама «чыр воныя парэчкі» (Тураўшчына). Л. называлі таксама падпаленае на агні месца на вопратцы: «злавіць лісу» значыць «неасцярожна прапаліць вопратку пры агні».