Интересные ссылки

Лiпа

У беларускiх замовах фігуруе як Сусветнае дрэва: «У полi стаiць лiпавы корч, пад лiпавым карчом лiпава калода, на той калодзе сядзе ла тры дзевы Марыi». Л., якая расце паза чалавечай прасторай, але шы рока выкарыстоўваецца людзьмi, на бывае выразныя медыятыўныя функцыi i выкарыстоўваецца ў ры туалах, звязаных з культам продкаў. Узгадаем вядомую «лiпавую нагу» мядзведзя ў казках. Выраб нагi менавiта з Л. семантычна наблiжае мядзведзя да людзей i ў пэўнай ступенi дапамагае яму пранiкнуць у вёску, у чалавечы свет. Падобныя архаiчныя ўяўленнi ляжаць і ў асно ве легенд, згодна з якiмi Л. ператва рае ў мядзведзя чалавека за яго жа данне: «Каб мяне ўсе баялiся». Ёсць казачныя сюжэты, дзе Л. як чара дзейнамiфiчны персанаж выконвае ўсе пажаданнi з удзячнасцi за тое, што яе не ссеклi. Аднак часцей Л. сiмвалiзуе жаночы пачатак: бе ларускi фальклор шырока прадстаў ляе матыў метамарфозы дзяўчыны ў Л. («Расце на сыну зялёны явар, на нявестцы бела лiпка»). Л. успры малася як апякунка мацi, дзяўчат у iх спецыфiчна жаночых праблемах, у пытаннях, звязаных са шлюбам i дзетанараджэннем. Жаночая далуча насць гэтага дрэва на глыбiнным роўнi карэлюе з яго гаючымi, жыва творнымi якасцямi: хворых пра цягвалi праз адтулiну ў ствале ста рой Л., ёсць нават шанаваныя Л., якiм прыносiлi ахвяры. Вядомыя i апатрапеiчныя функ цыi Л., яе лыка, якое не толькi адга няла дэманаў, але магло пазбавiць iх шкоднай сiлы. Беларусы затыкалi лiпавыя галiнкi за дзвярыма хлява, каб аберагчы жывёлу ад начнога дэ мана Мары.