Интересные ссылки

Лiздзейка

«найвышэйшы паган скi бiскуп» (крывекрывэйтэ) падчас кiравання Гедымiна. Потым ад Л. выводзiлi род Радзiвiлаў. Постаць Л. у «Хронiцы Лiтоўскай i Жамойцкай» (1323 г.) шчыльна аху тана мiфалагiчнымi паданнямi. Так, апавядаецца, што ён быў знойдзены ў пушчы ў арлiным гняздзе князем Вiценем, бацькам Гедымiна (ад лiт. lizdas «гняздо» паходзіць і імя Л.). Таму аўтар «Хронiкi» сведчыць вы сокае паходжанне Л. з княжага або «сенатарскага» роду i прыводзiць у падтрымку гэтай думкi рымскi мiф аб Ромуле i Рэме, персiдскi аб Кiры i г. д., калi такiмі пакiнутымі дзецьмі з высокага роду апякуюцца самi багi. I сапраўды, кiдаецца ў вочы поўная адпаведнасць гэтага матыву агульна еўрапейскiм казачным матывам аб знаходжаннi галоўнага героя. Мiф аб Л. паказвае, што казка захоўвала рэлiгiйнамiфалагiчныя ўяўленнi паганскiх часоў, але ж у «Хронiцы» мы ўжо бачым пераход ад этапа мiфалагiчнай гiсторыi (гiстарычныя паданнi) да гiстарычнага апiсання. I сам аўтар летапiсу заўважыў гэта i даў шырокае кола параўнаўчага матэрыя лу. Цiкава i тое, што ён не пайшоў па шляху недаверу да мiфалагiчнага па ганскага падання, а, наадварот, вы карыстаў яго, каб падмацаваць вы снову аб шляхетным паходжаннi Л. Пры двары князя Л. выказаў не толькi здольнасцi да вайсковай спра вы, але i вельмi добра засвоiў вараж бу па астранамiчных зявах i па снах. «Хронiка» вялiкую ўвагу аддае тлу мачэнню сна Гедымiна падчас паля вання каля ракi Вяллi, дзе было мес ца, на якiм спальвалi памерлых лiтоўскiх князёў. У сне Гедымiн уба чыў на Туравай гары, дзе перад гэ тым забiў магутнага тура (што маг чыма разглядаць як папярэдняе ахвярапрынашэнне) і дзе потым быў пабудаваны вiленскi верхнi замак, вялiзнага, як бы жалезнага ваўка. Воўк выў так моцна, як 100 звычай ных ваўкоў, i гэтае выццё было чутна ва ўсiх баках. Толькi Л. змог растлу мачыць сэнс гэтага сну: на месцы, дзе выў жалезны воўк, будзе пабудава ны моцны замак i сталiца вялiкай дзяржавы, а гучная слава аб гэтым горадзе разыдзецца па ўсiх баках све ту. Паданне аб узнiкненнi Вiльнi пераклiкаецца з паданнем аб уз нiкненнi Турава. Потым зявiўся новы мiф аб пахо джаннi роду Радзiвiлаў, якi зафiкса ваны ў тым лiку ў вiцебскiм «Летапiсе Панцырнага i Аверкi» (XVIXVIII стст.): Гедымiн назваў Л. Radziwiііem, бо той «radiі Wilno» пабудаваць.