Интересные ссылки
Мы организовали изготовление папок СПб из плотного картона.

Лён

Гэтая раслiна, апранаючы ўсю вёску, заслужыла асаблiвае да сябе стаўленне i заняла адметнае месца ў сiстэме вобразаў песеннай лiрыкi. Л. у раслiнным кодзе найперш сiм валiзуе валасы, а ў канчатковым вынiку саму дзяўчыну, затым нявес ту, што вiдавочна з цэлай групы беларускiх песняў: «Бедаваў зялёны лён, пры дарозе стоячы, // Бедавала дзяўчына, у таткi гуляючы». Нават сам рост iльну ў традыцыйнай свя домасцi атаясамлiваўся з жыццём, до ляй жанчыны: на Андрэя дзяўчына засявала ў гародзе крыху Л., калi ён вясной рана i хораша вырастаў бу дзе шчаслiвая, калi не то не, а калi зусiм не ўзыдзе, то «смерць ёй па гражае». Спальванне Л. у вясельным абрадзе i льняной кудзелi з дзявочых праснiц на вечарынках сiмвалiзавалi рэальны цi ўмоўны канец дзявоцтва. Наагул рытуальнае выкарыстанне Л. у складзе вясельнай абраднасцi па лягала ў дзвюх узаемазамяняльных i ўзаемаабумоўленых плоскасцях: з аднаго боку, Л. сiмвалiзаваў дзяўчыну i дзеяннi з iм дублявалi ў раслiнным кодзе семантыку пераходнасцi, а з другога боку, патэнцыяльная плод насць нявесты магiчна ўплывала на забеспячэнне ўраджайнасцi гэ тай раслiны: Л. упляталi ў косы, «каб радзiў». Маладой (нявесце) Л. таксама клалі ў абутак. У Вілен скай губернi на галаву нявесты клалі тры тасемкі Л. Пры асыпаннi мала дых замест зерня часта выкарыстоў валi Л. Л. уваходзiць у шэраг фальклор ных тэкстаў, якiя распрацоўваюць матыў «жыцця» раслiн, iх пераўва сабленняў i пакут, поўны круг якiх у народных уяўленнях набывае ма гiчны характар i ў якасцi такога слу жыць адгонным, апатрапейным сродкам. Магiчныя дзеяннi, накiраваныя на забеспячэнне ўраджайнасцi Л., найперш заснаваныя на розных вiдах iнтэнсiўнага руху гэта танцы «на лён», падскокi ўгору, катанне на конях, зязджанне з гары, пад кiдванне ўгору розных прадметаў. Вылучаецца i звычай «падманваць» Л., калi пры сяўбе баба зусім распра налася ў надзеi, што Л., гледзячы на яе, злiтасцiвiцца i зародзiць. Высокi сакральны статус Л. нада вала i такая, здавалася б, дробязь з яго рабiлi кнаты для царкоўных све чак. Л. надзяляўся незвычайнай аба рончай сiлай, рэкамендавалi нават дзяцей у час жнiва пакiдаць менавiта на льнiшчы, каб не меў да iх доступу нi чорт, нi чалавек з урочнымi ва чыма.