Интересные ссылки

Лёля

Ляля, адна з багiняў дахры сцiянскага пантэона, багіня вясны. У адным з польскiх дакументаў 1420ых гг. забараняюцца песнi i скокi ў го нар iдалаў Lado, Ileli ды iнш., якiя практыкавалiся ў час Зялёных свя так. У Чанстахоўскiм рукапiсе Яна з Мiхочына (1423 г.) паведамлялася пра рытуальныя скокi ў гонар Lado, Ilely, Issaya, Jaya на Тройцу (г. зн. Сёмуху). У польскай легендзе XVI ст. пра заснаванне кляштара на Лысай гары паведамлялася, што там раней быў «храм трох iдалаў, якiх звалi Лада, Бода i Леля», святкаваннi праходзiлi ў першы дзень мая i на зя лёныя святкi. У Густынскiм летапiсе i «Сiнопсiсе» Iнакенцiя Гiзеля (1674 г.) адзначалася пра «неких богов Леля и Полеля», мацi якiх была Лада. У сярэдзiне XIX ст. беларусы свят кавалi Ляльнiк, якi адзначаўся 22 красавiка (ст. ст.). Л. уяўлялi юнай, стройнай, прыгожай дзяўчынай. Пра самых прывабных дзяўчат звычайна казалі: «Прыгожая, як Ляля!» На Ляльнiк дзяўчаты з усёй вёскi збi ралiся на прасторным лузе i выбiралi са свайго асяроддзя самую прыго жую. Потым яе апраналi ў белую кашулю, рукi i стан упрыгожвалi зе лянiнай, а на галаву ўскладалi вянок з веснавых красак. Пасля дзяўчыну садзiлi на ўзвышэнне, засланае зялё ным дзірваном, i клалi пры ёй зялё ныя вянкi, хлеб, яйкi, масла, тварог, ставiлi малако i смятану. Дзяўчаты, узяўшыся за рукi, вадзiлi вакол Лялi карагод i спявалi песню, у якой прасiлi цёплай вясны i багатага ўра джаю. У адказ на песню Ляля дары ла дзяўчатам вянкi i частавала iх. Вянкi i травы, якiя абвiвалi Лялю, захоўвалiся цэлы год, да наступнага Ляльнiка. Святкаванне Ляльнiка вя дома таксама блізу Крамянчуга на Украiне. Згодна з паведамленнем Б. Рыбакова, яму ў 1939 г. давялося назiраць, як «гулялi Лёлю» ў Курскай вобл. Жанчыны i дзяўчаты розных узростаў вадзiлi вялiкi карагод, уз няўшы рукi да неба i прытопваючы. Пры гэтым спявалiся вясельныя песнi. Мужчынаў не было нават паблiзу. Вядомыя таксама беларускiя аграрназаклiнальныя песнi, звер нутыя да Лялi. Песнi сербскiх «кра льиц» и «лазарыц», якiя выконваюц ца вясной у Лазараву суботу, на Юря (23 красавiка ст. ст.) i блізу Тройцы, утрымлiваюць рэфрэн «Ладо и Ле льо» i нярэдка прысвечаныя шлюб- най тэматыцы. Б. А. Рыбакоў лiчыць магчымым звязваць з культам Л. вялiкiя рытуальныя вогнiшчы на Масленку, Вялiкдзень i Юря ў бал гараў i сербаў, якiя называлiся «лила», «леле», «олала», «олалиja», «олелии», «ойлалия». Характэрна, што Ляльнiк спраў ляўся напярэдаднi дня святога Юря i дня Ярылы. Гэтыя святы звязаныя з ушанаваннем Ярылы, якi акрамя iншых функцыяў меў функцыю бога веснавой урадлiвасцi i сексуальнага кахання. Для разумення семантыкi вобра за Л. пэўны матэрыял могуць даць фiлалагiчныя паралелi. Слова «ляля» ў шэрагу славянскiх моваў абазначае «немаўля, дзiця, лялька, люлька (дзiцячая калыска)»; лелеять «песцiць, калыхаць, лашчыць, беражлiва насiць дзiця»; лелека «бусел» (паводле распаўсюджанага паверя, ён прыносiць дзяцей). У лiтоўскай мове lлlл абазначае «ляль ку», а таксама «дзiцячую калыску» або «нядаўна народжанае дзiця». У некаторых беларускiх гаворках лёля гэта «цётка», а ў лiтара турнай мове Кiеўскай Русi лелъя «сваячка, цётка». Украiнскае леле «бяда, гора». Паводле іншай версіі (С. Санько), імя багіні вясны Л. належыць разгля даць у адным шэрагу з такімі бе ларускімі словамі, як лялець «блі шчэць (на сонцы)» і лялы «вочы», лялечка «зрэнка ў воку» (параўн. літ. lлlэtл, lлliщkл «зрэнка»). Словы гэтае групы могуць быць абяднаны семан тыкай зіхацення, ззяння. Што да ва чэй, то гэта вядомая семасіялагічная мадэль: параўн. бел. зрэнка пры зіраць «блішчэць, ледзь свяціць», зорка і г. д., а таксама фразеалагізм «вочы не свецяць» пра слабы зрок. У такім выпадку семантыка імя Л. «бліскучая, зіхацістая, светлая» цалкам паўтарае семантыку сло ва вясна (з і.е. *ues/*aus «блі шчэць, зіхаціцца»), а само імя можа разглядацца як адзін з эпітэтаў багіні вясны.