Интересные ссылки

Яблыня

У мiфалогii i культуры беларусаў выступае як адна з адменаў Сусветнага дрэва: на яе вяршынi сядзiць   птушка, а ў каранях размясцiўся  змей. Яна ўяўляе адзiн з варыянтаў Дрэва жыцця, у якiм захоўваецца сiла, вечнае жыццё i несмяротнасць. Носьбiтамi жыццёвай субстанцыi выступаюць у першую чаргу яблыкi  узгадаем казачныя залатыя, «маладзiльныя», райскiя яблыкi. Я. увасабляе iдэю дрэвапродка, падкрэслена сiмвалiзуе мацярынскi пачатак: яна вырастае на магiле кароўкi (матулi) i дае яблыкi толькi сваёй дачцэ, у Я. знаходзяць прытулак брат з сястрой, калi ўцякаюць ад Бабы Ягi. Да тых жа матываў адсылае выраз «зямля яблыкамi пахне» блiзка да смерцi. Беларусы, калi нараджалася дзяўчынка, закопвалi пад Я. дзiцячае месца, каб вырасла гэткая ж прыгожая i пладавiтая. Акрамя таго, судачыненне з дрэвам як змесцiвам  душаў, што падтрымлiвалi i апякалi, прыносiла немаўляцi шчасце i дабрабыт. У песеннай вобразнасцi яблык станавiўся сiмвалам кахання, а сама Я. параўноўвалася з нявестай.