Интересные ссылки

Лёд

Паводле народнага светаразу мення беларусаў, узнiк ад дзеяння Бога: «от духненя божего дается лод и шириня вод на крузе» (параўн. за гадку: «Палажыў бог пячаць, без жа леза не пачаць», а ў наiўнай карцiне свету беларусаў i само неба ўтворана Богам з Л.: «нижнее небо створил бог дня второго, а учинил е з леду яко з кристалу». Сiмвалiчнае негатыўнае ўспры манне Л. абумоўлена якраз тым, што ён паралiзуе магчымасцi вады. Л. «мёртвая вада» ў мiфапаэтычным успрыманнi гэтай рэалii. Так, у бе ларускай казцы царэўна адтала ад лёду пад палкiм поглядам хлопца, але не аджыла датуль, пакуль ён не пакрапiў яе жывою вадою. Такiм чынам, Л., як i вада, займае мар гiнальнае становiшча памiж жывым i нежывым, бо ён валодае здольнас цю захоўваць абект, якi скоўвае, у адным i тым жа стане. З іншага боку, Л. (нароўнi са снегам) устойлiвы атрыбут беларускай зiмы, якi выкон вае ахоўную функцыю. Таму Л. выклiкае i станоўчае яго ўспрыман не, бо ён спрыяе захаванню жывога. Пазiтыўныя характарыстыкi Л. абумоўлены найперш тым, што ён як пераўвасобленая вада захоўвае ў сабе яе плодную сiлу:«Калi зiмою часта бывае галалёд, то будзе вялiкi зра джай на ўсялякую пашню». Станоўчым фактарам зяўляецца i тое, што Л. цвёрды, моцны, цэлас ны, бо зацвярдзенне раўназначна стойкасцi (параўн. зычэнне: «Будзь здаровенькi на ўвесь год, як каляд ны лёд»). Разам з тым часовасць iснавання Л., рэзкае пераўвасабленне яго ў пер шапачатковы стан (ваду) пры непры датных для яго абставiнах абумовiлi ўспрыманне Л. як нечага небяспеч нага i няўстойлiвага (параўн. народ нае тлумачэнне сну ў беларусаў: лё дам iсцi «хтось хочэ здрадзiць» i ўстойлiвыя выразы: «На лёдзе хату будаваць», «На лёдзе дурань хату ставiць»).