Интересные ссылки

Лесавiк

Дабрахот, Дабрахо жы, Верасовы Дзядок, Лйшы, Лясны Дзед, Лясны Хазяін, Ля сун, Часной Лйса, у беларускай мiфалогii дух увасабленне лесу як часткi прасторы, патэнцыйна чужой чалавеку. Кожны лясны масiў мае свайго гаспадара Л., якi апякуец ца ўсiмi звярамi i птушкамi (ратуе iх ад пажару, паляўнiчых i г. д.). Л. пры неабходнасцi мае здольнасць па вялiчвацца (у лесе) i памяншацца (у полi) у памерах. Выразна прасочва ецца сувязь Л. з левым бокам (левым крысом захінае правае, левая пятка наперад i г. д.), што падкрэслiвае яго апазiцыйнасць да сферы штодзённа га жыцця чалавека. Дваiстае стаў ленне да Л. тлумачыцца як шкодай з яго боку (можа прымусiць блукаць, напалохаць чалавека, пазбавiць паляўнiчай здабычы), так i дапамо гай. У замовах Л. («правялiкi пан», «справядлiвы», «цар грозны») фiгуруе як выратавальнiк ад урокаў, крыксаў, згубы скацiны i нават ня чыстай сiлы. За паслугу з боку чала века Л. можа надаць яму знахарскiя здольнасцi i спрыяць у лясных про мыслах. З мэтай дасягнуць апошня га яшчэ ў канцы XIX ст. Л. прыносiлi ахвяры; паляўнiчыя, як i моцныя чараўнiкi (Вялiжскi пав.), малiлiся ў лесе. Прасочваецца сувязь Л. з iншымi мiфалагiчнымi персанажамi. Будучы братам хатнiку i палявiку, Л. выкон вае ролю пастуха ваўкоў у дзень св. Юря або часам атаясамліваецца з апошнім. Вобраз Л. быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыi Беларусi, i вера ў яго служыла ўсталяванню своеасаблiвай экалагiчнай раўнавагi памiж Чалаве кам i Прыродай (Лесам). Пад уплывам хрысцiянства Л. на бывае рысы незвычайна злога i шка даноснага нячысцiка.