Интересные ссылки

Лес

Элемент ландшафтавага коду традыцыйнай беларускай мадэлі све ту, які разам з іншымі элементамі гэ тага коду (полем, стэпам, рэкамі, азёрамі, гарамі, камянямі) на свой лад структуруе прастору «гэтага» свету, будучы семантычна вельмі адрознымі. Яны, як правіла, маюць памежныя або медыяльныя функцыі, здзяйсняючы як бы склейку або роз ных частак «гэтага» свету, або роз ных светаў паміжсобку. Аднак семан тычны градыент у гэтым кодзе задаецца ў нашых казках парай Л. стэп, якія прымаюць на сябе і пэў ныя касмалагічныя канатацыі дзеля скарэляванасці з парай «гэты свет» «іншы свет». Л., безумоўна, грае адну з галоў ных роляў у структураванні казачнай эпічнай прасторы. Гэтая роля выяў ляецца, у прыватнасці, у тым, што ў двух тамах «Чарадзейных казак» з се рыі «Беларуская народная твор часць» (усяго 219 казак) лексема «лес» (і сінанімічныя ёй лексемы «пушча» і «бор») сустракаецца 502 разы і ледзь не ў кожнай казцы. Зра зумела, што гэткая папулярнасць Л. у беларускім фальклоры цалкам на туральная. Здзівіць магло б якраз адваротнае ў дачыненні да культураў лясной зоны, да ліку якіх належыць і беларуская традыцыйная культура. У бальшыні дуалістычных мі фалогій Л. уваходзіць у якасці адмоў нага полюса ў адну з падставовых апазіцый «паселішча»«лес», рэпрэ зентуючы стыхію, варожую чалаве ку. Уяўленні пра Л. як пра добры ці, прынамсі, не безварункава варожы даволі рэдкія ў традыцыйных міфа логіях. Беларуская традыцыя якраз належыць да гэткага рэдкага тыпу. Пацвярджаецца гэта некалькімі па казальнымі прыкладамі: 1) вельмі ча ста галоўны герой нашых казак гэта чалавек Л.: або паляўнічы («ах вотнік», «егар»), або ляснік, або про ста лясны жыхар. Дарэчы прыга даць, што паляўнічым быў і легендарны першапродак беларусаў князь Бай (ці Бой); 2) чароўнай жон кай галоўнага героя становіцца дач ка або ўнучка гаспадыні лесу; 3) сама бабка, гаспадыня лесу, або гаспадар лесу дапамагаюць галоўнаму герою ў яго прыгодах. Семантычныя асаблівасці Л. праяўляюцца ў пераважным акцэн таванні вертыкальнага накірунку і вертыкальных рухаў, асабліва ў па варотных пунктах сюжэту. Вы лучанасць у лесе вертыкальнага на кірунку падкрэслiваецца самымi рознымi сімвалiчнымi і паэтычнымi сродкамi. Так, лясны гаспадар цi ляс ная гаспадыня або iх унучкi цi дочкi маюць уладу над насельнiкамi ўсiх трох галоўных сфер касмiчнай вертыкалi: над «гадамi паўзучымi» (касмалагiчны «Нiз»), над «розным звярём» («Сярэдзiна») i над «розным птаствам» («Верх»). Але цiкава, што дарогу ў «iншы свет» мэту ван дроўкi галоўнага героя як правiла, ведаюць i здольныя па ёй правесцi героя прадстаўнiкi нiжняй касмiчнай сферы (жаба або лягушка). Яны па натуральных прычынах увесь час знаходзяцца паблiзу «iншага свету». Прычым прывязка да сваёй сферы ў iх нагэтулькi моцная, што кульгавую жабку герой нават не можа паднесцi (г. зн. падняць у сярэдзiнную сферу), бо іначай яна дарогi не знойдзе. Ад нак часам правадырамi героя ў «iншы свет» аказваюцца насельнiкi сярэдняй сферы (напрыклад, воўк) як тыповыя медыятары. А вось з таго свету на гэты белы свет героя часта выносiць цудоўная птушка. У кож ным разе маршрут героя адбываец ца па, гэтак бы мовiць, верты калiзаванай гарызанталi: з гары долу пры руху на «той свет» i з долу ўгару пры вяртаннi з «таго свету». У адрозненне ад Л. як блізкага і ў багата якіх кантэкстах суаднесенага са сферай «свайго» стэп у казках амаль безварункава суаднесены са сферай «чужога»: ён сам знаходзіц ца ў «чужой старане». Л. і стэп у на шым фальклоры супрацьпастаўленыя і паводле прыкметаў поўнага пус тога. Будучы абодва медыяльнымі ландшафтавымі элементамі, яны пры гэтым аказваюцца парознаму прасторава арыентаванымі. У Л. пе раважае вертыкальная арыентацыя, тады як у стэпе гарызантальная. Л. апасродкуе дачыненні Неба (Вер ху) і Зямлі (Нізу), у стэпе гэтыя да чыненні беспасярэдныя, што ўласці ва хутчэй раннім фазам касмагенезу. Л. семантычна маркіруе Поўнач і Верх, стэп Поўдзень і Ніз. I, як вынік усяго, Л. аказваецца максі мальна прыцягнутым да сферы сак ральнага, а стэп адпаведна да інфернальнай сферы. Задаваная сімваламі Л. і стэпу полюснасць ёсць, бадай, адна з найбольш яскравых асаблівасцяў прасторавай арга нізацыі беларускай міфапаэтычнай мадэлі свету.