Интересные ссылки

Левы

У міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў локус Л. надзелены адмоўным адценнем і стасуецца з прыродным, хаатычным, неасвое ным пачаткам, які супрацьстаіць ча лавеку. У шэрагу асноўных мадэле ўтваральных бінарных апазіцый Л. адпавядае катэгорыям зла, нізу, за хаду, поўначы, таго, што знаходзіц ца за спінай чалавека, чужога, руху супраць сонца, смерці, жаночага па чатку. Калі правае дамінуе ў структуры жыццепрадукавальных рытуальна абрадавых комплексаў (вяселле, ра дзіны, провады ў войска), то Л. вы значае характар паводзін, накірунак дзеяння і арыентацыю найважней шых атрыбутаў у парадыгме паха вальнапамінальнай абраднасці. На жалобны стол абрус клалі Л. бокам, удзельнікі трапезы заходзілі за стол супраць сонца (справа налева), жан чыны садзіліся за сталом бліжэй да печы, злева ад уваходу, навалачку для нябожчыка сшывалі таксама справа налева, у гэты ж бок закруч валі анучы на нагах нябожчыка. Касмаганічны акт першатварэн ня, адлюстраваны ў беларускай міфа творчасці, толькі апасродкавана тлу мачыць, чаму менавіта такім чынам адбылася палярызацыя каштоўнас ных арыенціраў у структураванні культурнай айкумены. Калі на пра цягу светлавога дня сонца рухаецца з усходу на захад (справа налева), то ноччу, калі яно трапляе ў царства смерці, «таго» перавернутага свету, яно павінна прайсці шлях у ад варотным накірунку справа нале ва, каб раніцай зноў зявіцца над га рызонтам на ўсходзе. Касмаганічны універсум структу равання прасторы на правае/Л. як су працьстаянне Гармоніі і Хаосу або Жыцця і Смерці абыймае практыч на ўсе сферы дзейнасці нашых прод каў. У народных казках каменьва лун прадказвае галоўнаму герою, які стаіць на раздарожжы і разважае аб выбары далейшага накірунку руху: налева пойдзеш смерць знойдзеш. У народных замовах, скіраваных на нанясенне шкоды чалавеку або яго гаспадарцы, чараўнік адпраўляецца на захад, у Л. бок ад свайго жытла. Адпаведна ў народных прыкметах вецер, які дзьме з захаду, прыносіць змену надворя, яго пагаршэнне. Калі чалавеку далі штонебудзь, а ён адчуваў, што даў благі чалавек, то адоранае ён клаў Л. рукой за спіну на стол. Чалавек, які знянацку спу жаўся чагонебудзь, тройчы павінен быў плюнуць праз Л. плячо. Для таго каб у хаце не пераводзілі ся грошы, аддаваць іх трэба правай рукой і забіраць назад Л. Iснуе заба рона наліваць віно Л. рукой гасцям, якія сядзяць за сталом насупраць. З універсальнай матрыцай каш тоўнасных арыентацый паганскай традыцыі стасуюцца і апазіцыянеры хрысціянскай культурнай парадыг мы. Калі справа ад чалавека знахо дзіцца анёл, то з Л. боку дябал спакуснік.