Интересные ссылки

Лебедзь

Рэдкая ў прыродзе птуш ка, здаўна быў абектам подзiву i паэ тычнага натхнення нашых продкаў. Белы Л. улюбёны вобраз трады цыйнай паэзii, ён служыць сiмвалам вернасцi ў каханнi (птушка манагам ная), хараства, чысцiнi, святасцi. Амаль поўнае знiкненне Л. з вадаё маў нашай азёрнай i рачной краiны (даверлiвая птушка была вельмi лёгкiм i жаданым прадметам паля вання) патрабавала нейкага тлума чэння. Мiф спрабуе знайсцi карэн ныя прычыны такога становiшча i пачынае шукаць iх «ад патопу». Па водле яго, калi Яной пачаў збiраць усё жывое на карабель, каб ратаваць iх ад «затопу», моцны птах лебедзь на імя Страцiм надумаў самастойна плаваць па водах. Але на яго населi розныя птушкi, што плаваць не ўмелi, i патапiлi яго. Таму i няма ця пер нашчадкаў гэтай птушкi. У тво ры Максiма Багдановiча «Страцiм лебедзь» праводзiцца думка пра трагiчнасць лёсу асобы, якая, ратую чы iншых, слабых, неразумных, сама мусiць гiнуць. Як і іншыя вадаплаўныя птушкі (перадусім качкі), Л. звязаны з пер шымі фазамі касмагенезу. Так, у ад ным з касмаганічных паданняў ме навіта Л. (дябал у вобразе Л.) здабывае пяску са дна мора, з якога Бог стварыў роўную, шырокую зям лю. Але Л.чорт прыхаваў у носе крыху гэтага пяску і панатварыў з яго балоты і горы. У гэтым паданні Л. выступае як персанаж, якому пад уладная водная прастора. Гэтая ж ідэя абыгрываецца і ў легендзе пра паходжанне назвы сялібы «Лебедзе ва Дно». У гэтай легендзе апавядаец ца, што некалі на сярэдзіне вялікага возера жылі Л. Людзі не чапалі гэ тых высакародных птушак, бо лічылі, што менавіта яны ахоўваюць возера, будуюць і рамантуюць схава ныя пад вадой дамбы і плаціны, чым утрымліваюць возера між высокіх па горкаў. Толькі аднаго разу нейкі ліхі чалавек застрэліў Л.важака, і птушкі пакінулі возера. Вельмі хут ка разбурыліся без дагляду плаціны і дамбы, і вада з возера абрынула ў рэчку, нарабіўшы вялікія разбу рэнні ў наваколлі (яшчэ адна рэа лізацыя матыву «Л. і патоп»). Маг чыма, што некаторыя «хтанічныя» рысы ў вобразе Л. абумоўленыя не толькі яго сувяззю з вадой (пачатко вымі водамі), але і белым колерам яго перя, якім часта Л. і сімвалі зуецца, як, напрыклад, у загадках: «Што бела не белячы?» «Лебедзь» (параўн. пра ворана: «Што чорна не чэрнячы?»). У Свіслацкім рне запісана падан не пра паходжанне чорных Л. Апа вядалі, што некалі на месцы невялі чкага ляснога возера стаяў замак, у якім жыў граф са сваёй дачкой, якая палюбіла маладога конюха. Даведаў шыся пра гэта каханне, жонка гра фа пракляла і дачку і яе каханага, і апоўначы, калі тыя гатовыя былі ўцячы з замка, замак праваліўся пад зямлю і на яго месцы разлілося возе ра. З таго часу якраз апоўначы пры лятаюць на возера два чорныя Л. і плаваюць кругамі, не могучы на блізіцца адзін да аднаго дзеля мат чынага праклёну. Найчасцей Л. сімвалізуе жаночы пачатак, пра што можа сведчыць і касмаганічная роля Л., і ператварэн не Л. (наагул вадаплаўных птушак) у дзяўчатпрыгажунь у чарадзейных казках, і загадкі накшталт: «Белы ле бедзь на блюдзе не быў, усе людзі елі» з адгадкай «грудзі маці». У шэрагу выпадкаў у выніку бал таславянскай моўнай інтэрферэн цыі Л. могуць выступаць як галубы паводле падабенства з літоўскай на звай лебедзя gulbл, прынамсі, у тэк стах накшталт: « Ой ты, сіненькі галубочак, // Дзе бываў, лётаў далёка, // Дзе бываў, лётаў далёка? // Да ці быў жа ж ты на моры? // Ой, ці быў жа ты на моры, // На сінюсенькім азёры?»