Интересные ссылки

Ластаўка

Чыстая, святая птуш ка, надзеленая жаночай сiмволiкай. У песнях прыпадабняецца да Божай Мацi: «Ой на Дунаiчку та на бера жочку // Там ластавачка та купала ся. // То не ластавачка, то Божа Мацi» У легендзе аб укрыжаваннi Хрыста Л. старалася палегчыць яго пакуты, вымала калючыя таркi з вян ца i падносiла ваду. Таму звiтае гняз до Л. ва ўяўленнях беларусаў забяс печвае шчасце ў доме, i вялiкi грэх яго разбураць. У беларусаў пашыраныя паверi аб зiмаваннi Л. у вадзе (гл. аб гэтым у архаiчным песенным сюжэце: «I да раiлася пчолачка // Да ў вяршэчку сосанькi. // Да вылятала ластаўка // Сыпад сiняга возера, // Сыпад бе лага каменя. // Папытайце, дзеўкi, у ластаўкi...»). Перад намi сiмвалiчнае ўзнаўленне карцiны свету з усiмi яе асноўнымi складнiкамi: сярод вады камень, на якiм знаходзiцца Сусвет нае дрэва з пчоламi на вяршынi. Але Л. адведзена месца на нiжнiм полю се светабудовы, што можа стасавац ца з матывам вяртання казачнага героя з падземнага царства менавiта на птушцы. Усё гэта яшчэ раз свед чыць аб прынцыповай адсутнасцi ў беларусаў iдэi пекла i аб уяўленнях пра размешчанасць выраю раю па ўсе чатыры бакi свету. Вобраз Л. як райскай птушкi ўвасоблены i ў iншых вераваннях: яна прыносiць вясну i выклiкае гас падара ў зiмовых песнях.