Интересные ссылки

Ласка

Ласіца, лбстка, дамавнк, яздун (Mustela nivalis, прасл. *lasica), самы маленькі драпежы звя рок з сямейства куніцавых. Вылучаец ца выключнай крыважэрнасцю, сме ласцю, спрытнасцю, пранырлівасцю. Селіцца паблізу ад жытла, дзе і па люе пераважна на свойскую птушку або на мышэй, але можа пакусаць быдла і нават напасці на чалавека. Актыўнасць праяўляе ўначы. Назва Л. звязана з бел. падласы «белабрухі, светлакарычневы» і матывавана характэрнай афарбоўкай яе поўсці. Хаця рабіліся спробы вытлумачэння гэтага слова як выніку табуявання словам ласка «пяшчота, лагоднасць» (А. М. Трубачоў, Т. У. Цыўян). Л. мае выразную жаночую шлюб наэратычную сімволіку, як і іншыя прадстаўнікі сямейства куніцавых (гл. Куніца). Несумнеўная сувязь Л. з «іншасветам». У фальклорных тэк стах найбольш адбілася шкаданос насць гэтага звярка. Так, паводле па веряў, у Л. могуць ператварацца ведзьмы малочныя. У казцы «Сын селяніна вызваляе царэўну ад смер ці» герой гоніцца ў лесе за Л., якая заводзіць яго ў самыя нетры, дзе бабачараўніца ператварае яго і яго звярэй у камяні (гл. Акамянелыя істоты). Найбольшую шкоду Л., паводле паверя, прыносіла каровам і коням, якіх, прабраўшыся ўначы ў хлеў, заязджала і мучыла, як Хлеўнік, злізваючы салёны пот жывёлы. Ад сюль яе дыялектныя назвы «да мавік», «яздун». У якасці абярэга ад такой Л. у хляве вешалі забітую са року. Абараняў ад Л.хлеўніка і вуж даільшчык, які жыў у хляве і харча ваўся непасрэдна малаком кароў, якіх і ахоўваў. Аднак, паводле інша га паверя, Л. мучае не ўсякую жы вёлу, а як і хлеўнік, толькі адрознай ад яе масці. Таму стараліся пры кмеціць, якой масці ў гаспадарцы вя дуцца Л. Iснавалі і павері, што калі Л. прабяжыць пад жывёлай, то самкі губляюць малако, карова пачынае мачыцца крывёй, а самцы страчва юць здольнасць да апладнення. Калі ж Л. пераскочыць праз ляжачую жывёлу, то тая ападае на ногі і вы ратаваць яе можна толькі пера гнаўшы Л. у адваротным кірунку. Аднак не выключана, што некалі Л. магла мець больш высокі анта лагічны статус (жонкі Грымотніка ў сюжэце яе пакарання за сувязь з ан таганістам бога). Прынамсі, у дзіця чых тэкстах кумулятыўнага тыпу Л. характарызуецца як божая ткалля: « Ласачка, ласачка, дзе ты была // У бога жыла. // Што рабіла// Кросна ткала» Дарэчы, у кан цоўках гэтых тэкстаў рэалізуецца і шлюбны матыў: « А дзе тыя дзеўкі // Хлопцы замуж пабралі»