Интересные ссылки

Лапата хлебная

Сімвалічны сэнс Л. х. найперш выяўляецца ў ры туалах «перапякання дзiцяцi», калi хворае дзiця на ёй «содзiцца» на хвiлiнку ў печ. У аснову гэтага дзеян ня закладзеныя ўяўленнi аб сiм валiчнай тоеснасцi чалеснiкаў печы i мацярынскага ўлоння. Дзiця як бы вяртаецца назад у чэрава мацi, каб нарадзiцца зноў «новым» i здаровым. Адыгрывае ролю i зварот у дадзеных рытуалах да свету продкаў i чароў най прыроды агню. У кантэксце вя селля сiмволiка Л. х. непасрэдна су дачыняецца з сiмволiкай каравая i таму выяўляе iдэi багацця i ўраджаю, шлюбу i культу продкаў, iдэi самога роду; належнае месца займае i фалiчная метафарычнасць Л. х. Л. х. у сваiм семантычным полi захоўвае i тыя агульныя рысы, што абядноўваюць яе з iншымi прад метамi пячнога начыння. Напры клад, яе выкiдвалi на вулiцу дзеля абароны ад граду.