Интересные ссылки

Лазня

Прызначаная для мыцця пабудова. Як нежылое памяш канне Л. пазбаўлялася такiх ад знакаў чалавечай прасторы, як абра зы, свечкi i падобныя iм атрыбуты, i таму належала да месцаў патэнцый най прысутнасцi чужога i варожага. На думку А. К. Байбурына, сувязь Л. з негатыўнымi ўяўленнямi тлума чыцца перш за ўсё тым, што Л. у на роднай свядомасцi асэнсоўвалася як месца сутыкнення, барацьбы дзвюх стыхiй стыхii вады i стыхii агню, спалучэнне якiх можа прывесцi да цяжкiх вынiкаў (параўн. забарону пiць ваду ў Л.). Невыпадкова, што Л. як «нячыстая» пабудова звычайна месцiцца не побач з домам цi хлявом, а на мяжы сялiбы. У вераваннях Л. апекаваў свой асобны дух Лазнік, лазеншчык, баннiк, iстота помслiвая i агрэсiўная. У беларусаў iснавала сiстэма «этыкетных» правiл па водзiнаў у Л.: пры ўваходзе прамаў лялася формула: «Хрышчоны на палок, нехрышчоны з палка», пры выхадзе: «Табе, баня, на стаянне, а нам на здароўе». Паводле народ ных уяўленняў, «у Л. кажан раз пасля людзей чэрці мыюцца». Разам з тым прысутнасць у Л. чалавека, утылiтарная прагматыка не дазвалялi адназначна далучыць Л. да чужой, варожай тэрыторыi. Л. станавiлася маргiнальнай зонай, мес цам кантакту з iншасветам i таму найбольш зручнай прасторай для чарадзейства, магii, варажбы. У Беларусi варожбы ў Л. замацаваныя пераважна за Масленкай: дзяўчаты, задраўшы спаднiцы, станавiлiся да акна i чакалi знака ад «баннiка» калi ён дакранаўся голай рукой, гэта прадвяшчала беднага жанiха, калi калматай багатага. Менавiта ў Л. моладзь збiралася для калектыўных, гульнёвых дзеяў (гл. у прыпеўцы: «Цецярук, цецярук, хадзi ў баню мыцца. // Не пайду, не пайду, бу дуць дзеўкi бiцца. // Цецярук, це цярук, хадзi ў баню парыцца. // Не пайду, не пайду, дзеўкi сваруцца». З лiку каляндарных абрадаў, у якiх за дзейнiчана Л., вылучаецца Купалле: дзяўчаты ў Л. пралi левай рукой лён i спрадзенымi нiткамi пераблытвалi ву лiцу у такой нiтцы заблытаецца ка рова вясковай чараўнiцы. Такiм чынам, Л. месца далучэння чалавека да iн шага свету (нездарма i Баба Яга героя поiць, кормiць i ладзiць для яго Л.). Але перш за ўсё Л. локус для рытуалаў пераходнага характару, iнiцыяльных абрадаў. Таму Л. тапiлася ў пераломныя, вызначаль ныя моманты жыцця чалавека яна станавiлася месцам iзаляцыi парадзiхi ў час родаў i пасля iх; пе раважна ў рускiх рытуальнае навед ванне Л. уваходзiла ў вясельны ком плекс, i, нарэшце, Л. рыхтавалi перад кожнай памiнальнай вячэрай. У Мiн скай губернi Л. лiчылася неабходнай напярэдаднi саракавога дня пасля смерцi гаспадара: для памерлага на акне клалi адзенне, ручнiк, пакiдалi венiк i мыла. Iніцыяцыйны характар мыцця ў Л. адлюстраваны ў казач ным сюжэце пра падчарку і чорта. У аснове медыцынскiх рытуалаў, якiя адбывалiся ў Л., ляжыць той жа iнiцыяльны матыў «смерцiўваскрэ сення». Зыходны ж сэнс лазневай «свяшчэннадзеi», на думку вучоных, звязаны не з мыццём (стыхiя вады), а з параннем «выпяканнем» у агнi печы, калi лазенныя рытуалы могуць быць супастаўленыя з тэхналогiяй кавальства.