Интересные ссылки

Лазнiк

Лбзеннік, Лбзеншчык, Ббннік, у беларускiх вераннях дух жыхар i гаспадар лазнi. Жыве за печ чукаменкай цi пад палком. Пера важна нябачны або падобны на Вадзянiка. Лiчыўся найбольш зло сным сярод iншых сядзiбных нячыс цiкаў, што тлумачыцца месцазнахо джаннем лазнi на мяжы свету Культуры (прасторы, засвоенай ча лавекам) i Прыроды. Адсюль важная роля лазнi ў калядных варожбах. Незамужнiя дзяўчаты падыходзiлi да вусця печыкаменкі, задраўшы спаднiцы, або засоўвалi руку ў дым нiк: калi Л. дакранецца калматай рукой будзе багаты жанiх, калi го лай бедны. Л. палохае цi карае (калецтвам цi нават смерцю) тых, хто мыецца ў лазнi пасля поўначы цi заходу Сонца, бо сам любіць памыцца і папарыцца ў гэты час. Калі ж хто затрымаецца ў лазні так позна, то Л. пачынае кідаць у яго камяні з печкі, імкнучы ся забіць парушальніка, або палохае яго ненатуральным храпам, сіпен нем, віскатам, рогатам і да т. п. Каб залагодзiць Л., у новую лазню прыно сiлi ахвяру хлеб ды соль цi за копвалi пад ганкам чорную курыцу, а таксама пакiдалi яму ваду i венiк, каб Л. змог памыцца. Але пры пера ходзе сямi ў новую сялiбу Л. у адроз ненне ад Хатнiка ў яе не запрашалi. У тым выпадку, калi Л. пакiдаў лаз ню, яна павiнна была абавязкова зга рэць цi разбурыцца. Да гэтага яго маглі ўзрушыць апрацоўка пянькі і лёну ў лазні, таму што кастрыца вельмі раздражняе Л. Гл. таксама Лазня.