Интересные ссылки

Лазавiк

Лясны дух, якi жыве ў лазе (параўн. з Лознiкамi). Народнае ўяўленне малявала яго старэнькiм аднавокiм карлiкам, велiчынёю не большым за пазногаць, аднак з доў гай аршыннай барадою i з доўгаю, у сем сажняў, пугаю ў руцэ. Маленькi домiк Л. атуляюць балоты, у iм няма нi вокнаў, нi дзвярэй толькi ма ленькая адтулiна ў страсе, праз якую залазiць сам гаспадар. Дом Л. недас тупны для людзей: пры наблiжэннi чалавека ён увесь час аддаляецца ад яго. Калi Л. расхаджвае па балотах, яго адразу можна пазнаць: адзiнае яго вочка блiскае, як агеньчык. Аналагiчны цi блiзкi мiфiчны перса наж быў вядомы ў беларусаў пад iмем Балотнiка, Вадовiка.