Интересные ссылки

Лаза

Вiд раслiннасцi i элемент ландшафту, часцей гэта пагранiчная прастора памiж полем i лесам, нiвай i возерам, вёскай i балотам. У фразеа i парэмiялагiчнай спадчыне Л. на стойлiва i рэгулярна характарызуец ца як дэманiчны локус, прыстанiшча чорта («Як чорт з лазы», «Я табе пра гарбузы, а ты мне тарочыш пра чор та з лазы», «Не iдзi ў лозу, бо ў капе люшы да с каляскою вуйдзе», «Да i чорты ў лозу» пра завяршэнне справы). Адным з эўфемiзмаў чорта выступае выраз: «той, што лозамi трасе» (Палессе). Згодна з паданнямі, пасля асвя чэння Ярданi чэрцi выходзяць з вады, дзе зiмой жылi, i селяцца менавiта ў лазняку. З Л. звязаны i яшчэ адзiн дэман Вадзянiк: яго га няе Бог да Хрышчэння вадзянiк сядзiць у вадзе, затым пераходзiць у Л., таму i завецца лазавiком, потым на сушу, i толькi пасля Спаса трап ляе зноў у ваду. У паверях беларусаў у вадзе жыве асобны дэман Лознiк, Лазавiк. На выгляд ён уяўляўся старэнькiм карлiкам, не большым за пазногаць, аднавокiм, з аршыннай барадою. Ас ноўная яго рыса гуллiвасць: ла завiк хаця i прымушае людзей блу каць па балоце, але не даводзiць iх да гiбелi. Л. як памежны локус, за якiм па чынаецца iншасвет, выступае ў за моўных формулахадсылках побач з лясамi i балотамi: «уроцы... iдзiця за нiцыя лозы, за цёмныя лясы, сухiя балаты». Нiцыя лозы зяўляюцца прыстанiшчам дэманалагiзаваных вобразаў хваробаў: «скула, iдзi на мха, на балата там табе пiцьгу ляць, нiцыя лозы ламаць».