Интересные ссылки

Ладдзя

Карабйль, човен, сродак для пераправы праз вадаёмы. У міфалогіі фігуруе Л. смерці і Л. увас крэсення. З вобразам Л. смерці звя зана яе роля ў пахавальным абрадзе (спаленне ў Л., пахаванне ў Л., ад праўленне нябожчыкаў у Л. у мора і да т. п.). Карабель выступае як каў чэг, у якім людзі выратоўваюцца ад патопу. Міфічны карабель непатап ляльны і бессмяротны ў тым выпад ку, калі ў ім знаходзяцца героі продкі або святыя. У паданнях і былінах карабель, што плыве па моры, часта ўспрымаецца як вобраз лёсу. Як Л. мёртвых, так і багацце, золата ў балтаславянскай міфалогіі павінны былі належаць нейкаму хта нічнаму божышчу. У Беларусі з цудоўнымі чаўнамі звязаныя некаторыя паданні пра сха ваныя скарбы. Так, у в. Ашмянец Смаргонскага рна лічаць, што пад каменем знаходзіцца залаты човен або човен з золатам. У в. Маскаві чы Браслаўскага рна расказваюць паданне, што на гарадзішчы закапа на срэбраная Л. або Л. са зброяй, а ў возеры затоплена залатая Л.