Интересные ссылки

Лада

Адна з багiняў славянскага дахрысцiянскага пантэона. У адным з чэшскiх пiсьмовых помнiкаў (1202 г.) Л. атаясамлiваецца з Венерай. У польскiх крынiцах пачатку XV ст. згадвалася, што Л. пакланяюцца ў час летнiх святаў (асаблiва на Трой цу). Святкаваннi суправаджалiся песнямi i рытуальнымi скокамi. У польскай легендзе XVI ст. пра засна ванне кляштара на Лысай гары ад значалася, што на тым месцы раней быў «храм трох iдалаў, якiх звалi Лада, Бода i Леля». Святкаваннi там адбывалiся ў першы дзень мая, а так сама на Зялёныя святкi. Археолагi выявiлi на гары рэшткi культавага месца. У складзеным у Кiеве «Сi нопсiсе» Iнакенцiя Гiзеля (1674 г.) i Густынскiм летапiсе XVII ст. прыво дзяцца больш старажытныя звесткi, што Л. называецца «богом веселия и всякого благополучия», якой пры носiлi ахвяраваннi, калі бралі шлюб. Паводле сведчання М. Стрыйкоўска га, лiтоўцы XVI ст. прыносiлi ў ахвя ру Л. белага пеўня, а памiж 25 мая i 25 чэрвеня спявалi песнi, у якiх славiлi Ладу як «вялiкае наша бо жышча». Л. згадваецца таксама ва ўсходнеславянскiх i сербскахарвацкiх песнях, прысвечаных гуканню вясны i Купаллю, а таксама ў вяснова летнiх песняхмалiтвах пра дождж. У харвацкiх песнях (запiсы канца XVIII i першай паловы XIX ст.) Л. называецца божышчам. Ва ўсходне славянскiх вяснянках зварот да «мацi Л.» дублюе звароты да Бога цi Божай Мацi. Згодна з А. С. Фамiнцыным, у Балгарыi ў XIX ст. звярталiся да багiнi Л. Па звестках Т. Нарбута, у Лiтве (магчыма, мелася на ўвазе i Беларусь) «Л. ушаноўваюць як вя лiкую багiню». Пазней iмя Л. у пес нях ператварылася ў прыпеў. Рас паўсюджаны прыпеў «Ой, Дiд Ладо!», як мяркуюць, паходзiць ад балцкага рытуальнага воклiчу «Dedis Lado!», што ў перакладзе з лiтоўскай азначае «Вялiкая Лада». Адсюль вы нiкае, што Л. у мiфалогii была вядо мая яшчэ ў часы балтаславянскага моўнага адзiнства, г. зн. яшчэ ў часы бронзавага веку. Б. Рыбакоў зблiжае Л. i старажытнагрэцкую Лето, багiню, якая нарадзiла ад Зеўса Апа лона i Артэмiду. А. Ф. Лосеў пісаў, што iмя Лето паходзiць ад лiкiйскага lada «жонка, панi, мацi». Ад кора ня «лада» паходзiць шмат вытвор ных слоў (ладаваць, ладкаваць, ла ды, ладзiны, ладаванне, Ладино хоро, Ладино коло, Ладуванье ды iнш.), якiя ў розных славянскiх мо вах абазначаюць паняццi, звязаныя са сватаннем, заручынамi, вяселлем, варажбой пра нарачонага, вясновымi карагодамi. Слова «Лада» ў гаворках заходняй Браншчыны азначае «ня любы муж», у верхнелужыцкай мове lado «распуснiца», у старачэшскай lada «цнатлiвая дзяўчына», у серб скахарвацкай лада паэтычная на зва замужняй жанчыны, у балгар скай лада «другая дачка ў сямi», што ў вясельнай цырымонii iдзе па ваду, з якой пасля, варожачы, да стае пярсцёнак. Этымалагiчна гэта звязваецца з iндаеўрапейскiм *veldh «валодаць, панаваць» > *vladha. Згодна з этымалогiяй А. М. Тру бачова, «лада» паходзiць з iнда еўрапейскага кораня *al «расцi», *aldhos «якi вырас». З iмаверных звестак пра Л. вы нiкае, што яна была вялiкай багiняй вясновалетняй урадлiвасцi i апякун кай шлюбаў.