Интересные ссылки

Куцця святога козлiка

Рэгіянальная назва конадня Новага года (Мазыршчына), зафіксаваная П. Шэйнам пры канцы Х1Х ст. Назва тлумачыцца паданнем, паводле яко га, калі нарадзіўся Хрыстос, то яго схавалі ў яслі ад пераследу з боку цара Iрада. Каля ясляў тым часам знахо дзіўся малады козлік, які, здагадаў шыся, што нарадзіўся Бог, стаў пры крываць яго сенам, каб той не змерз. У знак гэтага, як пюць першую чар ку на Васілле, то кажуць: «Святой Козлік, Святой Васіллейко, надзялі, Боже, здаровейкам!» Гэтае паданне вельмі нагадвае старажытнагрэцкі міф пра тое, як ко зачка Амальтэя ўзгадавала сваім ма лаком схаванага ад пераследу з боку бацькі немаўля Дзэўса будучага грознага валадара Алімпа. Лацінскі адпаведнік імя Амальтэі Капэла літаральна азначае «козачка». Мена віта пад гэтай назвай вядома адна з вельмі яркіх зорак зімовага зоркава га неба альфа сузоря Возніка, якая кульмінуе апоўначы акурат пад Новы год. Ёсць дастатковыя падставы лі чыць, што гэтая нябесная Козачка мае самае непасрэднае дачыненне да «казы» або «казла» цэнтральнага і найбольш пашыранага персанажа на шых Калядаў. Кульмінацыя ж нябес ных свяцілаў, асацыяваных з пэўнымі міфалагічнымі персанажамі, перада ецца традыцыйнымі міфапаэтыч нымі сродкамі як знаходжанне гэтых персанажаў у вяршаліне Сусветнага дрэва або гары