Интересные ссылки

Куфар

Скрыня. Найбольш выраз на К. звязаны з вясельнай абраднас цю, бо ў ім захоўваўся пасаг i iншыя каштоўнасцi. Мацi, а затым i дачка збiралi ў яго пасаг. На вясельным возе К. у дом маладой везлi кубельнiкi (сват або брат маладой), якiм наказ валi не згубiць «нi скрынi, нi пярынi, нi маладой гаспадынi». Малады павiнны быў выкупiць К. («Скрыня сакоча. // Чаго яна хоча? // Паўтара залатога // Ад князя маладога»). К. падчас вяселля даводзiлася выкуп ляць некалькi разоў: пры вынасе з каморы; па дарозе да хаты маладога; калi яго здымалi з воза. Прысутнiчае К. у вясельных абрадах засмальван ня i расплятання касы, у пакладзiнах ды iнш. Магiчная функцыя К. праяўляец ца ў радзiннай абраднасцi пры цяжкiх родах у хаце адкрывалi ўсе К. Меркавалі, што гэта аблегчыць стан парадзiхi. К. часта фiгуруе ў паданнях: на К. у падзямеллi цi ў лесе сядзiць прыго жая дзяўчына i расчэсвае валасы; К. ахоўваюць сабакi на ланцугах. На прыклад, К. з грашыма, якi сцерагуць сабакi, зяўляецца ў святым гаi блізу в. Цераховiчы Зэльвенскага рна. Па водле паверяў, на некаторых курган ных могiльнiках апоўначы зяўляец ца вялiкi К. (напрыклад, блізу Койданава). Паданнi гавораць пра за капаны К. (з грашыма, золатам, зброяй) у кургане, гарадзiшчы, затоп лены К. у возеры ды iнш.