Интересные ссылки

Куст

«водыты Куста», «ходыты у Куста», архаiчны абходны абрад, распаўсюджаны на Пiнскiм Палессi, якi святкуецца на першы або другi дзень Тройцы. Сваiмi вытокамi абрад звязаны з патрыярхальнародавай су польнасцю. К. назва абраду, галоў нага персанажа, песенны вобраз. У арэале распаўсюджвання абраду для жанчыны, прыбранай у зелянiну, устойлiва захоўваецца назва мужчын скага роду К. Iншыя назвы (Куста, Густ, Густа, Молодая, Панна) су стракаюцца ў адзiнкавых выпадках i звязаныя з трансфармацыяй абраду. Выкананню абраду папярэд нiчаюць Дзяды (труйчаны, трый цовые, троецкые), а таксама ён суадносiцца з хранонiмам Навска Труйца (чацвер на траецкiм тыднi). У мiнулым арэал абраду К. знахо дзiўся ў межах адзiнага дзяржаўнага ўтварэння (ТураваПiнскага княства), затым адзiных адмiнiстрацыйнатэры тарыяльных утварэнняў (напрыклад, у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, Рэчы Паспалiтай). У абрадавай цырымонii К. займае цэнтральнае месца. Ролю К. у залеж насцi ад узроставай групы ўдзель нiкаў, вызначальнай рысай якiх у старажытнасцi зяўлялася прыналеж насць да аднаго роду, выконвала жан чына, дзяўчына або дзяўчынка. Звы чайна ў вёсцы быў толькi адзiн К., але сустракаюцца выпадкi, калi «вадзiлi Куста» некалькi кампанiй («водылы на кажын куток», в. Сернiкi Зарач нянскага рна). К. убiралi ў лесе, што знайшло адлюстраванне ў песнi: «Мы булы у вэлыкому лiсы, // Iзвылы Куста», але асноўныя абрадавыя дзеяннi адбываюцца ў межах вяско вага соцыуму. Абрадавая група («вой ско дэвоцкэе») на чале з К. абходзiць падворi. Выканаўцы абраду, якiя су праваджаюць К., уступаюць у дыялог з гаспадарамi хаты, выконваюць ку ставыя песнi. Абавязковы элемент гэ тай часткi абраду зварот да гаспа дароў з просьбай надарыць К.: «Вынэсь Кусту хоч по золотому», «Да просымо пана хоч на чэрэвыкы» ды iнш. Дары, прызначаныя К., прымае жанчына з абрадавай групы. Такiм чынам, абрад ахоплiвае прастору ўсёй вёскi («Вэлiчав кожну хату Куст ...вiн нэ мiнав нэяку хату», в. Iванчыцы За рачнянскага рна). Абрадавы дыялог памiж акружэн нем К. i гаспадарамi заўсёды адбыва ецца на двары, у хату не заходзяць, а толькi «пуд двэра. Поспэваюць, да i йдуць» (в. Пучыны Пiнскага рна). К. характэрная такая форма ры туальных паводзiн, як пасiўнасць, маўклiвасць, якая азначае прыналеж насць да «таго» свету. Як адзначаюць iнфарматары, галоўны персанаж «нэ спывав: Кусту нэ положэно спываты» (в. Асаўнiца Iванаўскага рна). К. поў насцю пакрыты зялёнымi галiнкамi («Куст закрыты, нэчого нэ выдно», «увэсь у зэлёному, коб нэ выдно було», вв. Буса, Красiеўка Iванаўскага рна). Убранне з клёну зяўляецца ўстой лiвым знакам абраду К. Гэта выраз на адлюстроўваецца i на вербальным узроўнi: «Iзвылы Куста з зэлёного клё ну», «Звэлы вэнка з зэлёноі клёны ны», «Убралы Куста да й з голэго клё ну». Абрад заканчваўся калектыўным застоллем з выкананнем лiрычных ку ставых песняў, у якiм акрамя выка наўцаў абраду ўдзельнiчалi i iншыя супольнікі вясковай грамады. Для носьбiтаў дадзенага абраду К. гэта не раслiна. У моўнай сiстэме аўтахтоннага насельнiцтва дадзенага рэгiёна i ў больш шырокiх межах Заходняга Палесся для аба значэння раслiны наагул адсутнiчае лексема «куст». Для куста ў значэннi «раслiна» iснуе iншая лексема корч, корчы. У ўсходнiх славян акрамя «куст» у значэннi «раслiна» дадзеная лек сема выкарыстоўвалася для абазна чэння сацыяльных сувязяў, напры клад для абазначэння групы (роду, сямi i г. д.). К. выступае ў абрадзе як сiм валiчны вобраз: «Кусту трэба пыты йiсты даты», «Вынэсь Кусту хоть по золотому». Усё гэта значэннi сацыяль нага плана. Для семантыкi абраду ха рактэрным зяўляецца матыў «гасця вання Куста ў бацькi», зафiксаваны на поўднi, паўночным усходзе i поўна чы арэала («Нашый Куст пойiдэ до ба тэнька у госты, // Трэба ёму, трэба чэ рэвычкы на помосты»). Дадзеныя характарыстыкi сведчаць аб пры належнасцi К. да свету продкаў. К. валодае асаблiвымi якасцямi: «Да коло Куста сочэвычэнька густа... // Хто ж тую сочэвычэньку скосэ, // Той мэнэ да й од батюхна ж одпросэ». «Од ба тюхна одпросэ» азначала пераход дзяўчыны ў iншы род праз шлюб. Не абходнасць такiх абменаў памiж родамi была абавязковай умовай iх узаемнага iснавання. Да больш познiх элементаў нале жыць зварот абходнай куставой песнi «Тройца, Тройца, Прэсвятая Бого родiца», «Ой, Труйца, Труйца, Богородiца», якая ўлучае аграрны ма тыў. Але аграрны матыў не зяўляец ца дамiнуючым у куставых песнях. Пасля абходу двароў выконвалiся песнiскаргi на долю, якiя генетычна звязаныя з абходнымi. Характэрная iх рыса яскравы паказ iндывi дуальнага лёсу жанчыны. Абрад К. абрадавасiмвалiчная форма, у якой знайшла адлюстраван не рэлiгiйнасiмвалiчная сiстэма, што склалася ў архаiчны перыяд жыцця насельнiцтва Пiнскага Палесся. Фун кцыянальная прырода абраду К. не магiчная, а рэлiгiйнасiмвалiчная. К. сiмвал роду. Праз выкананне аб раду ў старажытнасцi адбывалася злу чэнне дзвюх частак роду пакален няў, якiя жывуць, i тых, што ўжо памерлi (продкаў). Зварот да продкаў, сiмвалiчныя дары павiнны былi забяс печыць увесь комплекс умоў, неабход ных для жыццядзейнасцi роду.