Интересные ссылки

Курыца

Перадусiм увасабленне жыватворнага, пладаноснага жаноча га пачатку. Праз вобраз К. у фальк лорнай творчасцi замяшчаецца мала дая на вяселлi i наагул дзяўчына, гатовая да шлюбу, нявеста: «Курка рабушка рогоче, на сiдало хоче, // Ма лода девонька плаче, бо с хатонькi хоче»; «Чужую курачку шчыплюць, а сваю за крылцы трымаюць». У варож бах па выбары К. сярод раскладзеных прадметаў (хлеб, вада, люстэрка ды iнш.) меркавалi пра будучага мужа, а па тым, чыё зерне яна пачне дзяўбсці першым, пра паслядоўнасць выха ду дзяўчат замуж. На вяселлi магiч най абрадавай стравай выступала ку рынае мяса; вясельны поезд, едучы да жанiха, выкрадаў у жанiха «талерку з ложкай i курыцу з ножкай». У беларускай мiфапаэтычнай тра дыцыi К. уяўляецца вяшчункай. Мяр куецца, што спеў К. як усё адно пеўня прадказвае або нават наклiкае бяду цi нябожчыка. Пачуўшы гэты крык, казалi: «На сваю галаву!» i адсякалi зламыснай птушцы галаву на парозе хаты. Гэта засцерагала ад няшчасця (магчыма, такая акцыя захоўвала рэшткi першабытных ахвяраванняў хатняму духу). Каб упэўніцца ў дрэн ным знаку, К., зачуўшы яе спеў, кулялi ад кута да парога праз галаву, i калі яна трапляла на выхад нагамi, то гэта прадвяшчала менавiта смерць. Крык курэй на седале таксама не на добрае, калі К. у час сну адкiдвае кры ло на бяду. Чорную К. замуроўвалi ў падмурак хаты. Iснавала павере, калi чалавек цяжка памiрае, ад яго прыбiралi падушку, бо быццам куры нае пере перашкаджала яму. Аднак затым К. як аналаг душы i як хатняя птушка станавiлася абавязковым ат рыбутам пахавальнага абраду. Ёсць меркаванне, што К. сiмвал хтанiчнага жаночага пачатку, а ў восеньскіх жаночых курыных ахвяра прынашэннях у рускiх захавалiся рэлiкты старажытнага культу ней кага жаночага боства, што ўвасабля ла сiлы зямлі i ўрадлiвасцi, чыiмi больш познiмi хрысцiянiзаванымi спадкаемцамi сталi Багародзiца i св. Пятнiца. Варта звярнуць увагу і на курыныя лапкi хаты Бабы Ягi. Беручы пад ува гу адну з магчымых функцый Бабы Ягi кiраваць iнiцыяцыяй дзяўчат, што дасягнулi шлюбнага ўзросту, цалкам верагоднае атаясамленне гэ тай жрыцыродапачынальнiцы з К. як жыватворнахтанiчнай iстотай. У позняй перспектыве курыныя лапкi мае чорт (прыгадаем таксама былiчкi пра курыныя сляды на попеле, якiм абсыпае ложак маладзiца, што пры- мала нячыстага ў выглядзе нябожчы камужа).