Интересные ссылки

Шэшкi

Вольныя нячысцiкi, якiя ў чартоўскiм гурце выступалi выразнiкамi радасцi. За вясёлы нораў i сцiплы, не большы за кошку, рост iх ласкава называлi Шэшачкi. Вяртлявы, рухавы Ш. здольны быць выдатным чартоўскiм віжам, выведнiкам чалавечых грахоў, але ўхапiць ахвяру цi тым больш давесцi яе да канчатковай пагiбелi сам ён не можа. З прычыны легкадумства Ш. сапраўдныя нячысцiкi пазбягаюць яго ненадзейнай дапамогi, пазiраючы на яго як на блазнаватага. Чалавека Ш. падкупае ласкавымi заляцаннямi, гуллiвасцю, гарэзлiвасцю. Раптоўна наблiжаючыся, Ш. падражнiвае чалавека, адлучае ад справы ў самы пiльны момант, хапае зпад рукi i выносiць прэч патрэбныя прадметы, ды цешыцца з таго, як чалавек злуецца i шукае згубленае. У  доўгiя зiмовыя вечары, калi людзi вольныя ад працы, Ш. зяўляюцца гуртам i пачынаюць мiтусiцца, заляцацца. Такое здараецца рэдка, бо жывуць i дзейнiчаюць Ш. пераважна паасобку. Вiдаць, водгаласы пра персанажаў беларускай мiфалогii захавалiся ў дзiцячай забаўлянцы: «Жыў сабе Шэшко i Мешко. Була ў його свiтка порцянка, шапкашкуроцянка, а паясок  матузок. Цi хароша мая казка?  Канешне хароша!  Жыў Шэшко i Мешко» (запісана на Мазыршчыне).