Интересные ссылки
steamplay.ru интернет магазины компьютерных Игр

Курган

Насып над магілай, звы чайна з зямлі, часам з камянёў і зямлі. К. вядомы на ўсіх кантынентах акра мя Аўстраліі. Звычай хаваць нябож чыка ў К. зявіўся на мяжы неаліту і энеаліту (IVIII тыс. да н. э.). Най больш вядомыя скіфскія К. у Прычар наморі (другая палова IV тыс. да н. э.). На тэрыторыі паўднёвай Бела русі К. зявіліся ў эпоху бронзы і ран няга жалезнага веку. Асноўная маса курганных могільнікаў належыць да канца I і пачатку II тысячагоддзя. Вя домы курганныя насыпы часоў позня га Сярэднявечча. У народзе К. маюць свае назвы Валатоўкі, Капцы, Курганкі, Шведскія магілы, Француз скія магілы, Дзявочыя магілы, Змяінкі, Сопкі, Старыя кладкі. Ёсць і іншыя найменні: Балваны, Гуслішча, Дудкі, Казлова курганне, Пагоня, Ту равы горы, Цымбалы, Ямішча. Найбольш распаўсюджаныя сюжэ ты паданняў пра К. у іх пахаваныя воіныасілкі (волаты), закапаныя скарбы, зяўляецца агонь, з К. зяз джае вершнік на белым кані або збя гае белы бык. Да пачатку ХХ ст. за хоўваўся звычай на Радаўніцу, перш чым ісці на магілы сваіх блізкіх, за ходзіць на К. і пакідаць там ежу (яйка, вяндліну, сыр).