Интересные ссылки

Купанне

Абмывбнне, умывбн не, абавязковы элемент абрадаў пе раходу ад «старога» да «новага» ў ры туалах каляндарнага i сямейнага цыклу. Сутнасць рытуальнага К. вынiкае з мiфалагiчнай амбiва лентнасцi вады, якая зяўляецца ад ной з сусветных стыхiй, крынiцай жыцця i сродкам магiчнага ачышчэн ня i ў той жа час сiмвалiзуе мяжу (да рогу) памiж «гэтым» i «тым» светам, выступае прыстанiшчам душаў па мерлых, нячыстай сiлы i ўвасаблен нем хаосу. У сямейнай абраднасцi з дапамо гаю К. адбываецца «змыванне» прыналежнасцi папярэдняга стану з галоўнага персанажу рытуалу (немаў ля, нявеста, нябожчык), калi апошнi прыводзiцца ў зыходны, прыродны стан (аголенасць падкрэслiвае адчу жанасць ад свету культуры), толькi пасля гэтага магчымы пераход у iншую якасць. Так, першае К. немаўляцi (якое ра зумелася госцем з «таго» свету чу жынчыкам) «змывала» з дзiцяцi «чу жынскасць» i адначасова зяўлялася адным з актаў сацыялiзацыi, пры мання ў чалавечую супольнасць. Па казальна, што ў часе К. дзiцяцi маглi задавацца пажаданыя якасцi, здольнасцi. Дзеля гэтага ў ваду клалi грошы, жыта (на багацце i шчасце), калядны попел i купальскiя зёлкi (на здароўе супраць сурокаў), дадавалi пiва цi малако (на прыгажосць). Ваду, у якой купалi, вылiвалi на парог, каб дзяўчына пайшла замуж, або пад печ, каб хлопец быў добры гаспадар (Слуцкi пав.). У iншых варыянтах яна вылiвалася ў месцах, дзе не свецiць Сонца, не ходзiць нi чалавек, нi скацiна, г. зн. месцах, памежных (як парог i печ) з «тагасветам». Апошняе прадпiсанне было абавязковым i пры абмываннi нябожчыка. Прычым у гэ тай сiтуацыi з дапамогай К. здзяйс няўся зваротны пераход, i з мёртвага чалавека як бы змывалiся яго жыц цёвыя прыкметы (параўн. выраз «мёртвы не пацее»). У вясельнай абраднасцi К. маладой у лазнi напярэдаднi шлюбу фактыч на сiмвалiзавала апошнюю кропку ў ланцугу дэструкцыi яе папярэдняга дзявоцкага статуса. К., абмыванне як сiмвалiчная апе рацыя вяртання да першапачаткова га («чыстага», «нулявога») стану i ўзнаўлення ў запраграмаванай якасцi шырока выкарыстоўвалася ў лекавай магii, асаблiва ў выпадку дзiцячых хваробаў. Гэткiм чынам хворы дзi цёнак «знiкаў», адсылаўся ў сферу хаосу («iншасвет»), а «нараджаўся» з дапамогай пэўных магiчных аперата раў здаровы. Так, ад «крыксаў» дзiця купалi ў вадзе з чацвярговай соллю, ад пуду з асотам, ад «плаксаў» з са ломай, скрадзенай з чужой страхi, i да т. п. Паказальна, што К. дзiцяцi ў беларускiм народным соннiку азнача ла ягонае выздараўленне. Семантыка пераходу ад старога да новага выразна праяўляецца i ў К., што суправаджаюць рытуалы калян дарнага цыкла. У якасцi абрадавага ачышчэння К. фiгуруе ў найбольш значных гадавых святах: Калядах, Вялiкаднi (Чысты чацвер), Юрi, Купаллi. Аднак К. у адкрытай вадзе напя рэдаднi вялiкiх святаў, калi межы памiж «гэтым» i «тым» светам рабiлiся празрыстымi, адначасова разглядала ся як патэнцыйна небяспечнае. На Палессi лiчылi, што той, хто купаец ца напярэдаднi Сёмухi, св. Яна, св. Пятра цi веснавога Мiколы, мае пагрозу ўтапiцца. К. як беспасярэдні кантакт чалавека са сферай «чужога» было даволi жорстка рэгламентава нае. Так, забаранялася купацца ў «пе раходныя», «крытычныя» адрэзкi часу. Беларусы Смаленшчыны, на прыклад, лiчылi, што ахвярай Вадзя нiка ў першую чаргу становяцца тыя, хто купаецца апоўднi цi апоўначы. Падобная перасцярога датычыла К., мыцця ў лазнi, бо пасля апоўначы Лазнiк мог знявечыць цi нават забiць чалавека, што быў у лазні. На Палессi засцерагалi купацца пасля заходу Сонца, бо да купальшчыка магла пры чапiцца малярыя. Асаблiва знакавым лiчылася пер шае К. чалавека. Падчас яго ў ваду кiдалi верхнюю скарынку хлеба, i, калi яна танула цi была зедзена рыбамi (г. зн. забраная ў «тагасвет») хутчэй, чым выкупаецца чалавек, гэта азначала небяспеку К. гэтым летам (Вiцебская губ.). У рэгламентацыi К. у прыродных вадаёмах прасочваецца пэўная сувязь з актыўнасцю бога Грымотнiка. Так, К. падчас першай грымоты давала сiлы i здароўе на цэлы год (Ма гiлёўская губ.). Агульны дазвол на К. даваўся на Вiцебшчыне ў час, калi распускаўся лясны дуб (дрэваатры бут Перуна). А паўсюль вядомая за барона на К. датычыла дня св. Iллi (хрысцiянскi заменнiк Перуна) цi гэ так званай «арабiнавай ночы», калi адбывалася самая жорсткая бiтва памiж богам Грымотнiкам (Iллёй) i «нячыстай сiлай», якая мусiла рата вацца ўцёкамi з зямлi ў ваду. У больш шырокай iнтэрпрэтацыi забарона К. пасля Iллi тлумачылася тым, што ён укiнуў у ваду лёду цi памачыўся туды, ад чаго яна стала халодная. К. як адзiн са спосабаў «пераходу» выкарыстоўваўся i ў сiтуацыях дзей снай камунiкацыi з iншасветам. Так, неабходнай перадумовай святкавання Змiтраўскiх Дзядоў (сумеснай рыту альнай трапезы з продкамi) было аба вязковае К. усiх сямейных у лазнi. У Заходняй Беларусi падчас засухi жанчын гналi на раку купацца «каб быў дождж». А трайное К. дзяўчыны ў жытнёвай расе ў купальскую ноч га рантавала ёй прарочы сон аб яе долi. Чысцiня (абноўленасць), атрыма ная ў вынiку К., мела выразнае лагiчнае значэнне i ў абрадах гаспа дарчага цыкла. Так, iдучы першы раз араць, гаспадар старанна ўмываўся i апранаў чыстую бялiзну з тым, каб збожжа было чыстае ад зелля (Слуцкi пав.). Гэткае ж прадпiсанне выконва ла i жанчына, якая мусiла зажынаць жыта.