Интересные ссылки

Купальскi дзядок

Добры дух, які ходзіць і збірае купальскія кветкі, зза чаго яго кошык гарыць, як жар. Пры сустрэчы з ім трэба рассцяліць абрус, і К. д. кіне на яго адну кветку. Шчаслівы яе ўладальнік атрымае дар ведаць пра ўсё на свеце: дзе якія скарбы ляжаць, як да іх прыступіц ца, якія закляцці на іх накладзены, як іх адчараваць. Каб захаваць ча роўную кветку, трэба, разрэзаўшы далонь правай рукі, закласці яе пад скуру, і адтуль ніякі нячысцік яе не дастане.