Интересные ссылки

Кумяльган

Пачаткова, відаць, эпітэт аднаго з субстратных балц кіх багоўапекуноў коней (параўн. лат. kumeп «жарабя; конь (у фальк- лоры)», ganоt «пасвіць», літ. kumelл «кабыла», ginti «гнаць на пашу»), гіпатэтычна Аўсеня. У пазнейшыя часы галоўныя фун кцыі гэтага персанажа перайшлі пе раважна на св. Юря, а сам К. апы нуўся ў шэрагу шматлікіх ліхіх духаў народнай дэманалогіі, увабраўшы ў свой вобраз рысы, уласцівыя Хлеўні ку або Канёўніку. Паводле народных уяўленняў, галоўнае прызначэнне К. усяляк мучыць і псаваць коней, або заганяючы і душачы іх, або пад мешваючы ў пошар якую атрутную расліну, або выкрадаючы коней ці жа рабят у начным і пакідаючы іх на зда бычу драпежнікам. Апошняе таксама збліжае вобраз К. з традыцыйным вобразам св. Юря як апекуна коней, бо лічылася, што конь, зарэзаны ваў ком у начным, быў ахвярай гэтаму святому, а сам ён, як вядома, быў ва ладаром ваўкоў. Апрача таго, К. вы- лучаўся хітрасцю і выкрутлівасцю, мог мяняць сваё аблічча, рабіўся не адрозным ад коней таго ці іншага гас падара, і гаспадары часам, падману тыя К., самі пускалі яго ў свае стайні. Здольнасць К. прыпадабняцца да ко ней таксама збліжае яго з латышскім Усыньшам. Характэрная міфалагічная ікана графія К. Беларусы ўяўлялі яго як істоту падвойнай прыроды: чалавечай і конскай. К. меў чалавечае тулава, рукі і ногі, пакрытыя конскай поўсцю, конскую галаву і капыты на руках і нагах. Ён мог перасоўвацца і як чала век, і як конь, г. зн. на двух або чатырох канечнасцях. Гэтым К. падобны да свайго антаганіста Вазілы. Падвой ная прырода К. дазваляе меркаваць пра яго тыпалагічную і, магчыма, генетычную сувязь з такімі персана жамі індаеўрапейскіх міфалогій, як ведыйскія Ашвіны, старагрэцкія Дыяскуры і кентаўры, латышскі Усыньш, і некаторымі іншымі, а так сама з эпічным (казачным) персана жам Кабылін сын. Падабенства да Ашвінаў, Дыяскураў і Усыньша (які мае двух сыноў) узмацняецца парнас цю К. і Вазілы, у чым можна бачыць беларускі рэфлекс архаічных інда еўрапейскіх блізнечых міфаў, у якіх вельмі часта разыгрываецца тэма апазіцыйнасці і нават канфліктнасці братоўблізнятаў, даволі выразная ў міфалогіі балцкіх народаў.