Интересные ссылки

Кузьма i дзм’ян

Прысвяткi народнага календара (14 лiпеня i 14 лiстапада н. ст.). У асобах святых на род бачыў апекуноў i дарадцаў сваiм галоўным справам сенакосу i пад рыхтоўцы да жнiва, увосень ма лацьбе. У фальклоры К. i Дз. малююц ца прыземленымi, з тымi ж клопатамi, што i простыя людзi: «На Кузьму i Дзямяна касiць не рана»; «Кузьма i Дзямян прыйшлi i на сенакос па йшлi»; «Святы Кузьма сярпы робiць, святы Дзямян сена грабець». На Усходнiм Палессi лiпеньскi прысвятак называлi «Кузьмасякач» i пазбягалi працаваць на полi i ў гародзе, каб свя ты не пасек усё градам. Лiстападаўскi прысвятак адпаведна адлюстраваны ў народных песнях: «Кузьма i Дзям ян на восець содзяць, на помач про сяць малыя святкi: Бярыце цапкi». У народнай легендзе К. i Дз. маглi выступаць як кавалi. Таму на абодва прысвяткi не працавалi ў кузнях, бо лiчылі Кузьму (вiдавочна, зза сугуч насцi яго iмя) апекуном кавальства, а днi К. i Дз. святамi кавалёў. Чарга ванне маразоў, якiя скоўвалi зямлю i ваду, i адлiгаў вобразна пададзеныя ў прыказцы «Кузьма закуе, а Мiхал (21 лiстапада н. ст.) раскуе». Гэты дзень асаблiва шанавалi i незамужнiя дзяў чаты, бо верылi, што святыя К. i Дз. спрыяюць вяселлям. Да Пiлiпавага посту заставалася 2 тыднi, i дзяўчат яшчэ не пакiдала надзея на замужжа. Да К. i Дз. звярталiся ў вясельных пес нях з просьбаю «скаваць свадзьбу крэпкую, даўгавечную, на векi нераз лучную». Песня «Кузьма» выконвала ся беларусамi Смаленшчыны толькi для тых, хто вянчаўся ўпершыню, i не спявалася ўдовам i ўдаўцам.