Интересные ссылки

Крынiца

Сакральны абект, звяза ны з культам вады. Апрача К. уша ноўвалiся некаторыя азёры, калодзежы, вытокi рэк. У «Аповесцi мiнулых га доў» пра ўсходнiх славян часоў паган ства паведамлялася: «Бяху же тогда погани, жруще езером и кладезем и рощением». Прыхiльнiкi паганства асуджалiся i ў «Слове на памяць епiскапа»: «Ты Бога оставив, рекам и источникам требы пологаешь и жре ши яко Богу твари бездушной». Кiрыла Тураўскi ў сярэдзiне XII ст. выказваў задавальненне з прычыны заняпаду політэізму: «Не нарекутся богом стихии, ни солнце, ни огонь, ни источницы, ни древа». Гэтыя вы казваннi сведчаць, што славянепа ганцы шанавалi як святынi К., азёры, калодзежы, рэкi i прыносiлi iм ах вяраваннi. Археолаг Ю. Уртанс выявiў на тэрыторыi Латвii сляды пакланення К. яшчэ ў каменным веку. У Беларусi ў многiх месцах вядомыя К., якiя ўша ноўваюцца як святыя, i лiчыцца, што вада з iх дапамагае ад многiх хваро баў (блізу г. п. Краснасельскi Ваўка выскага, в. Драгунова Расонскага, в. Боркi Пiнскага, в. Любанiчы Та лачынскага рнаў ды iнш.). Блiзу в. Клiны Слаўгарадскага рна ёсць Сiнi калодзеж (святая К.), а праз некалькi кiламетраў ад яго 2 камянiсле давiкi, паводле падання звязаныя з iм. Святая К. з размешчаным каля яе каменемследавiком ёсць недалёка ад в. Астроўна Бешанковiцкага рна. Блізу в. Смаляры Барысаўскага рна, ля падножжа Святаянскай гары, ёсць Святая К., недалёка ад яе з даўнiх ча соў святкуюць Купалле. Каля в. Па лыкавiчы Магiлёўскага рна ў 1900ыя гады былi К. (захавалася i цяпер) i дуб, якiя насельнiцтва ўшаноўвала як свяшчэнныя. Паводле дадзеных хiмiчнага аналiзу, вада з гэтай К. утрымлiвае алюмiнiй, фтор, магнiй i iншыя элементы. Недалёка ад вытоку р. Вяллi (Докшыцкi рн) знаходзіцца культавы камень Сцёп(Сцёб)камень (гл. Сцяпан). Раскопкi Э. Зайкоўска га ў 1992, 1994 гг. на беразе К., з якой выцякае р. Вiльня (левы прыток Вяллi), засведчылi наяўнасць куль турнага пласта з ляпной штрыхава най (першыя стагоддзi н. э.), «аб лiтай» (сярэдзiна другая палова I тыс. н. э.) i ганчарнай керамiкай, што сведчыць пра знаходжанне там свяцiлiшча. Да нядаўняга часу там стаяў Чортаў камень (гл. Чортавы ка мяні). Адзiны культавы комплекс уяўлялi святая К. i каменьследавiк блізу в. Сянежыцы Навагрудскага р на. Культавыя К. вядомыя каля пад ножжа некаторых гарадзiшчаў (в. Крынiчкi, б. Пупелiчы, Барысаў скага рна i г. Капыль). На думку польскага даследніка В. Шафраньскага, размяшчэнне свя цiлiшчаў каля культавых К., якiм прыпiсвалася апладняльная сiла, было звязана з культам багiнi ўрад лiвасцi. У беларускім фальклоры прасочва ецца сувязь памiж культам К. i фаль клорнай гераiняй Кацярынай«бага тыркай» (у нейкай меры адпавядае святой Кацярыне), паганскім прата тыпам якой была, верагодна, жаночая пара Вялеса. Яна была таксама апя кункай шлюбаў i парадзiх, мела дачы ненне да жывёльнага свету, асаблiва да мядзведзяў, характарызавалася волатаўскiмi ростам i сiлай (гл. Вала тоўны). Даследаваннi вады з шэрагу К. па казалi, што яна вызначаецца высокiмi смакавымi якасцямi, адрознiваецца нярэдка хiмiчным складам, валодае ўласцiвасцю доўгi час захоўвацца ў закрытым посудзе і не псуецца. Пасля прыняцця хрысцiянства царква мусіла прыстасоўваць паган скія святынi да сваiх мэтаў, i многiя К. набылi функцыю прошчаў. Культ свяшчэнных К. у перажыт кавых формах захоўваецца і дагэтуль, уключаючы ў сябе і некаторыя адмыс ловыя абрадавыя дзеянні, як правіла, каляндарна прымеркаваныя. Так, на Палессі штогод у пятніцу на дзевя тым або дзесятым тыдні пасля Вялі кадня (на Пятроўку) свяцілі К. або калодзеж. Абрад палягаў у акунанні крыжа ў бочку з вадой і выліванні гэтай вады ў К., пасля чаго вадой ка рысталіся з розных патрэбаў.