Интересные ссылки
выкуп автомобилей быстро

Шышка. Шышыга. Шэршнi

ШЫШКА

Шыш, будучы надзеленай фалiчнай семантыкай, сiмвалiчна рэпрэзентуе агонь, жыццё, мужчынскi пачатак, плоднасць, актыўнасць i багацце. Нездарма адзiн з вiдаў вясельнага печыва набывае форму i найменне Ш. (параўн. таксама сiмволiку шыша/кукiша). Мужчынская сiмволiка Ш. яскрава ўвасобiлася ў песнi, што спявалася «нячэснай» нявесце: «Пад елкаю спала, // Не дзеўкаю ўстала; // Шышка з елi спала, // Дзеўку сапсавала».

 

ШЫШЫГА

Мiфічная iстота, якой даўней палохалi дзяцей у семях беларусаўбудакоў у былым Лукянаўскiм павеце Нiжагародскай губернi.

 

ШЭРШНI 

ўтварылiся з  пчол  у  вынiку спрэчкi Бога  з  чортам. Карысных для людзей пчол стварыў Бог, чорт прасiў Бога даць пчол i яму. Разгневаны Бог кiнуў жменю пчол проста ў твар чорту, пчолы сталi адразу вялiкiя, куслiвыя i хутка разляцелiся хто куды. З  таго часу Ш. перш чым укусiць каго, цаляюць ударыць у твар. Лічылася, што 12 разоў уджалены Ш. чалавек абавязкова памрэ.