Интересные ссылки

Крыж

Адзiн з важнейшых сiмвалаў у мiфалогii, шэрагу рэлiгiй, дэкара тыўным мастацтве i геральдыцы. Са старажытнейшых часоў вядомы амаль ва ўсiм свеце. На старажытным Усходзе былi вядомыя крыжы рознай формы, у тым ліку «ордэнскiя», «мальтыйскiя» ды iнш. У VIV тыс. да н. э. К. становiцца вядомы i ў Еў ропе, на поўднi Расii i на Паўночным Каўказе з II тыс. да н. э. У раннiх хрысцiянаў ушанаванне К. спачатку выклiкала пратэсты, бо гэта быў паганскi сiмвал. Раннехрысцiянскiмi сiмваламi выступалі выявы рыбы, шасцiкутнай зоркi i г. д. Толькi ў IV ст. хрысцiянская царква прызнала К. i прыняла яго ў якасцi сваёй эмблемы. Да прыняцця хрысцiянства народамi ўсходняй часткi Еўропы i, у пры ватнасцi, краiнаў Балтыi, крыжыкi ў iх былi распаўсюджаны як паганскія сiмвалы. Таму каталiцкая царква ў Латвii ў XVXVI стст. афiцыйна вяла барацьбу супраць К. як абекта паган скага ўшанавання. У Лiтве царкоўнiкi доўгi час забаранялi ўстанаўлiваць драўляныя прыдарожныя К. на пас таментах. Вядома больш за 200 разнавiд насцяў К.: чатырохкутны, шасцi кутны, васьмiкутны, Тпадобны ды інш. Найбольш пашыраныя формы хрысцiянскага К.: чатырохкутны (яго разнавiднасцямi зяўляюцца грэцкi К., дзе вертыкальны брус i пера кладзiна аднолькавыя па даўжынi, i лацiнскi К., дзе вертыкальны брус даўжэйшы за гарызантальны), Тпа добны (антонiеўскi, егiпецкi), андрэ еўскi (2 брусы скрыжаваныя па дыя ганалi), патрыяршы або латарынгскi (з 2 гарызантальнымi перакладзiнамi, прычым верхняя карацейшая), рускi праваслаўны, а таксама папскi (з 3 гарызантальнымi перакладзiнамi, верхняя i нiжняя кароткiя), анто нiеўскi, вiльцападобны, мылiчны, ерусалiмскi, перакрыжаванне, трох лiставы, кардынальскi, якарны, ка валерскi (рыцарскi), павысяканы, мальтанскi (мальтыйскi). Адной з раз навiднасцяў К. зяўляецца таксама свастыка, якая вядомая ў Еўразii з верхняга палеалiту, а ў Беларусi з ранняга жалезнага веку. Дыску сiйным зяўляецца пытанне пра шасцiкутны К. на шчыце вершнiка ў беларускiм нацыянальным гербе Па гоня (у залежнасцi ад таго, найбольш старажытнай яго формай вызнача юць гарызантальныя перакладзіны аднолькавай даўжыні ці верхнюю карацейшай, вырашаецца і пытанне пра яго паходжанне дахры сціянскае ці хрысціянскае). Пра семантыку К. у дахрысціянскі час існуе шмат думак. К. Балсуноўскі лічыў, што К. сімвал скрыжавання шляхоў, Ж. Дашалет спіцамі кола і салярным сімвалам, В. Марковін схематызаванай выявай чалавечай фігуры, У. Тапароў геаметрызава ным варыянтам Сусветнага дрэва. Некаторыя аўтары лічылі К. за сімвал чатырох бакоў свету, іншыя звязвалі з сімволікай Сонца і агню. На думку многіх даследнікаў, К. сімвалізаваў духоўныя аспекты: узыходжанне духа, імкненне да Бога і вечнасці, Космас, святую прастору, ідэю цэнт ральнага божышча. На думку вядома га псіхолага К.Г. Юнга, гэты сімвал адлюстроўвае затоены ў чалавечай псіхіцы вобраз, архетып Бога, іншыя мяркуюць, што вобраз К. у коле звя заны з так званым астрабіялагічным светапоглядам чалавека. А. Голан мяркуе, што К. паходзіць ад схема тычнай выявы лятучай птушкі і стаў адным з салярных сімвалаў, таму што ў старажытнай міфалогіі сонца прыпадабнялася птушцы, якая ля ціць у небе (Сонца параўноўвалася з птушкай у славян, старажытных гер манцаў, індзейцаў Амерыкі, у «Рыг ведзе»). М. Гімбутас на аснове аналізу матэрыялаў неаліту ПаўднёваУсход няй Еўропы прыйшла да высновы, што касы (пазней андрэеўскі) К. быў эмблемай Вялікай багіні. У эпоху бронзы ён стаў лічыцца сімвалам Сон ца, мужчынскім знакам. На этнічнай беларускай тэрыторыі адна з найстаражытных, выкладзеная з камянёў, выява К. вядомая ў курга не вельбарскай культуры (пачатак н. э.) у мясцовасці Разтолты блізу Бе ластока. У часы Вялікага Княства Літоўска га і Рэчы Паспалітай крыжы рознай формы былі складовымі часткамі га радскіх гербаў Горадні, Крычава, Ле пеля, Ліпнішак, Любчы, Оршы, Ружа наў, Слоніма, Цырына, а таксама шэрагу шляхецкіх гербаў («Бойча», «Бродзіц», «Касцеша», «Лада», «Ліс», «Любіч», «Пілява», «Сыракомля», «Тарнава», «Ястрэмбец» ды інш.). Да цяперашняга часу захаваўся звычай ставіць драўляныя крыжы на скры жаванні дарог, у пачатку вёсак, ля святых крыніц і некаторых іншых прошчаў.