Интересные ссылки

Крывы

Азначэнне чалавека, прадме та, у якiм парушаны яго стандартныя, нармальныя прапорцыi. Менавiта гэты кампанент «ненармальнасцi» ля жыць у аснове ўсiх мiфапаэтычных значэнняў «крывога». У дачыненнi да чалавека падкрэслiваецца яго ана мальнасць кульгавасць цi адна вокасць, а пазней i маральныя зага ны «з крывога ўсё крывое», «цяпер крывата не ў лесе, а ў народзе». У народнай культуры К. разумеец ца перадусiм як нячысты, што мае да чыненне да замагiльнага свету, небяспечны. Праз эпiтэт «крывыя» пазначаюцца пэўныя адрэзкi часу, асноўным значэннем якiх ёсць адступ ленне ад нормы, пранiкненне ў свет жывых нячыстай сiлы: Крывыя тыд нi Масленка (параўн. Масленка крывая душа), русальны i перад велiкодны тыднi, Крывая серада, Крывы чацвер, крывыя вечары. У гэ тыя тэрмiны асаблiва строга пры трымлiвалiся забаронаў i рэгламента цый, каб пазбавiцца ад нараджэння крывых (калек) жывёлiн, крывой га роднiны. Матыў крывiзны ўключаны ў кола дэманiчных уяўленняў славян, бо кожная анамалiя ўспрымалася як рэплiка тагасветнай прасторы. Кры вым уяўляўся чорт (якi бачыўся як кульгавым, так i аднавокiм, што ў выглядзе блукаючага агеньчыка здаровага вока заманьваў падарож ных), i нават Баба Яга касцяная нага таксама як быццам крывая. Мiфалагiчны сэнс прыпiсваўся i крывым прадметам, да прыкладу ка чарзе, палцы (параўн.: «Прыехала вясна на крывым верацяне», «На Гра ной нядзелi на крывой бярозi // Русалкi сядзелi, на дзевак глядзелi». Сувязь кiраўнiка архаiчнага рыту алу з атрыбутам крывой палкай стала асновай наймення вярхоўнага жраца старажытных балтаў Krivis (параўн. таксама пол. krak, рус. Кий). Апазiцыя праўдакрыўда высту пае адной з iдэалагiчных канстантаў славянскага Сярэднявечча.