Интересные ссылки
Детальное описание салют заказать у нас.

Крывiчы

Абяднанне плямён, якое жыло ў басейне Верхняга Дняпра, За ходняй Дзвiны, Волгi. Пiсьмовыя звесткi аб К. ёсць у вiзантыйскага гiсторыка Канстанцiна Багранарод нага (Х ст.) i ў «Аповесцi мiнулых га доў» (XI ст.). Апошнi раз К. згадваюц ца пад 1162 г. Мяркуецца, што ў фармаванні К. ў другой палове I пачатку II тыс. прынялі ўдзел балты, славяне i заходнефiнскiя плямёны. Характэрнай племянной адзнакай К. лiчацца бранзалетападобныя скроне выя колцы. Наконт паходжання назвы К. iснуе шмат гiпотэз: ад слова «крэўныя» (блiзкiя па крывi); ад iмя легендар нага заснавальніка роду Крыва (Крыве); ад паганскага вярхоўнага святара балтаў (прусаў) Крывэ Крывейтэ; ад узгоркавай мясцовасцi (ад крывiзны); ад лiтоўскага слова «кiрба» (балота); ад сармацкага сло ва «крэве» (верх ракi); ад нашчадкаў фракiйскага народа крабiзаў або кра вiзаў; ад балгарскага слова «крыван», што азначае паўночнаўсходнi вецер; ад слова «крывiч» (крывадушны ча лавек) ды iнш. Г. Хабургаеў лiчыў, што назва К. мае балцкую аснову i славянскi суфiкс iчы. У латыш скай мове тэрмiнам krievi назы ваюць усходнiх славян. Ад этнонiма К. паходзяць назвы многiх вёсак Беларусi, а таксама мiкратапонiмы. Блізу в. Гарадок Маладзечанскага р на вядомы старажытны могiльнiк з камянямi пад назвай Магiлы жра цоўкрывейтаў.