Интересные ссылки

Кроў

Унiверсальны сiмвал жыцця, увасабленне спецыфiчных жыццёвых патэнцый той цi iншай жывой iстоты i прадмет разнастайных магiчных практык. Найбольш жыццятворныя функ цыiК.адлюстраваныяўпрадукавальнай магii i ў абрадах ахвярапрынашэння, дзе крывавы характар ахвяры (чала век, жывёла) падкрэслiвае яе найвы шэйшы статус. Клятва, прынесеная на К., лiчылася наймацнейшай i непарушнай, па колькi на кон ставiлася жыццё. Так, у 1351 г. пры падпісанні мiру памiж Кей стутам i Людвiгам Вугорскiм абодва бакi, мачаючы пальцы ў К. ахвярнага вала чырвонага колеру, прамаўлялi: «Няхай са мной тое самае будзе, калi дамову не стрымаю». Пад уплывам хрысцiянства клятвам на К. было на дадзена надзвычай негатыўнае зна чэнне, аднак уяўленнi пра незвычай ную iх моц захавалiся. Паводле народных перакананняў, чараўнiкi (ведзьмы ) сваё звышнатуральнае ўмельства атрымлiвалi ад «нячыстага» (чорта), прадаўшы яму душу i змаца ваўшы дамову ўласнай К., пасля чаго ўжо не маглi парушыць пагадненне. Змыкаючыся ў колеравым кодзе з агнём, К. выступае своеасаблiвым iн дыкатарам жыццяздольнасцi чалаве ка («гарачая К.» пра маладых, энергiчных; «халодная» пра ста рых, знямоглых) i адным з асноўных адрозненняў памiж светам жывых i «нежыццю» (нябожчыкамi, вупы рамi; лiхаманкай, стрыгай, халерай ды iншым увасабленнем нездароўя), дзе апошняя мае бяскроўны (бледны) выгляд i адсутнасць жыццёвага цяп ла (халодны дотык, позiрк i г. д.). Магiчныя здольнасцi К. непасрэд на залежалi ад спецыфiчных улас цiвасцяў пэўнай iстоты (хтанiчная, ах вярная, «нячыстая») i яе сiтуатыўнага стану (здаровая, хворая, мёртвая). У пазiтыўных мэтах выкарыстоў валася К. iстотаў, што мелi высокi ах вярны цi сакральны статус. Так, на Случчыне К. каляднай свiннi, што разглядалася сялянамi як абавязковая ахвяра Калядзе, вылiвалi пад карэн не садовых дрэваў з тым, каб яны пладаносiлi. К. каляднага вепрука зяўлялася непасрэдным прадметам для варажбы: калi яе лiлося шмат, няспынным ручаём мусiла быць дажджлiвае лета. Калi ж «разбiралi» вялiкага вепрука, «гвозд», якiм за тыкалi «юшку», абавязкова заносiлi ў свiны хлеў, каб гадаванцы былi гэт кiмi ж вялiкiмi. У радзiннай абраднасцi К. белага пеўня мазалi жывот цяжарнай жан чыне, што павiнна было палегчыць роды (Себежскі пав.). Для бяздзетных жа дзейсным сродкам, каб аднавiць дзетародную функцыю, лiчылася К. з пупочнага канацiка немаўляці. К. голуба мазалi дзясны немаўлятам ад гэтага мусiлi хутчэй рэзацца зубы. К. шырока выкарыстоўвалася i ў ле кавай магii. Калi некага першы раз кiдала ў эпiлептычны прыпадак, прысутны пры гэтым здаровы чала век мог назаўжды выкаранiць хваро бу, разрэзаўшы сабе мезенец на ле вай руцэ i мазануўшы К. хворага па зубах. Каб вылечыць у чалавека ка росту, мазалi ягонай К. калючую па лачку i кiдалi яе навiдавоку. Адпавед на хвароба пераходзiла на таго, хто яе падымаў. Дзейсным сродкам ад «вогнiка» лiчылася К. чорнага ката, ад «раба цiння» К. ластаўкi, а той, хто вы мажа рукi К. крата, набудзе здоль насць лячыць жываты. У прамысловай магii паўсюль у Беларусi паляўнiчыя выкарыстоўвалi К. забiтай жывёлы, шмаруючы ёю рулю стрэльбы, каб тая «не жывiла» (г. зн. бiла б толькi насмерць). К. змяi магла выкарыстоўвацца падвойна: як дапамога пры ўкусе (К. той жа змяi мазалi рану) i як шкаданосны сродак (пры ўжываннi разам з ежай у страўнiку ахвяры заводзiлiся змеi) (Гродзенскі пав.). Страта К. жывой iстотай, i пе радусiм чалавекам, незалежна ад колькасцi разглядалася як страта жыццёвай энергii i зяўлялася вельмі небяспечнай. Лiчылася, што калi ў ча лавека часта носам iдзе К. ён доўга не пражыве (Вiцебская губ.). На мес цы, дзе калiсьцi чалавек паранiўся да К., забаранялася будаваць хату. А калi кроплi К. з носа падлiжа сабака будзе вельмi моцна балець галава. К., што зявiлася ў малацэ кароў, разгля далася як вынiк чараў i азначала па дзенне прадуктыўнасцi (жыццёвасцi) жывёлы. К. забiтай жывёлы забара нялася пакiдаць на «прахадным» мес цы, бо той, хто на яго ступiць, пачы наў «скаблiцца» (часацца) да тае пары, пакуль мяса жывёлы не будзе зедзенае (Вiцебская губ.). Моцны крывацёк, паводле перака нанняў сялян Случчыны, маглi спы няць толькi знахары (корпус замоваў ад крывацёку адзiн з самых вялiкiх у гэтым жанры). Прычым калi гэта рабiлi чараўнiкi (ведзьмакi) людзi, падазроныя ў сувязях з нячыстай сiлай, лiчылася, што К. сунiмецца хут ка, але будзе дрэнна цекчы па жылах, ад чаго чалавек будзе сохнуць. З іншага боку, той, хто набе ў пер шы дзень Вялiкадня ведзьму да К. (г. зн. спрычынiцца да страты апош няй часткi жыццёвай сiлы), больш не будзе мець з яе боку нiякiх кепстваў (Заходняя Беларусь). Зяўляючыся грунтам найблiжэйшага сваяцтва (убачыць К. у сне сустрэць наяве крэўных сваякоў), К. можа выступаць асновай своеасаблiвага сiмвалiчнага «сваяцтва», цi лучнасцi, часам непа жаданай для чалавека. Так, напрыклад, серп, якi парэзаў жняю (пакаштаваў К.), абавязкова «перарабляўся» кавалём. Iначай па рэзы да К. сталiся б рэгулярнымi (Слуцкi пав.). Аднак у сiтуацыi, калi пры нейкай рабоце з нажом (цi iншым iнструментам) руку да К. рэ зала дзiця гэта азначала будучы прафесiйны выбар. Суаднесенасць чырвонага колеру i К. спарадзiла ў народнай свядомасцi шэраг адпаведных аналогiй i тлума чэнняў. Рэшту квасу (напрыклад, пад час працы на полi) трэба было вылiваць на мяжу, а не на нiву iначай жнеi будуць рэзаць рукi (Вi цебская губ.). Чырвоны колер Меся ца (Сонца) тлумачыўся тым, што ён напiўся К. там, дзе на зямлi iдзе вай на. Адпаведны колер альхі нiбыта ад К. параненага чорта, а ягад рабiны ад крывавых слёз Евы, прагнанай з раю (Вiцебская губ.).