Интересные ссылки

Крот

Жывёла, стасоўная ў міфала гічнай традыцыі з хтанічным светам і таемнымі (магічнымі) здольнасцямі. Паводле беларускіх легендаў, К. у часы стварэння свету ўступіў у канфлікт з Богам, адмовіўшыся буда ваць дарогу (падкопваючы «райскія сады»), за што і быў асуджаны на пад земны лад жыцця, слепату і смерць пры перасячэнні дарогі. Сувязь К. з хтанічнай сферай (све там нябожчыкаў) выяўляецца ў звышнатуральных здольнасцях і ў ад мысловай знакавасці ягоных паводзі наў. Так, чалавек, які вымазаў рукі свежай крывёю забітага К., атрымлі ваў здольнасць лячыць рукамі хваробы жывата (жывот як «ніз» у структу ры чалавечага цела). Каб паляўнічая стрэльба «не жывіла» (г. зн. біла на смерць), трэба было пад яе рулю па класці лапку К. Калі К. пачынаў рыць зямлю ў хаце, гэта азначала, што не ўзабаве сярод сямейных зявіцца ня божчык, калі ж ён зпад снегу выкід ваў кратавінне зіма абяцала быць лёгкай. Шэраг народных уяленняў быў за снаваны на фізічных асаблівасцях К. (чорная ільсняная скурка, маленькія, «сляпыя» вочкі, шасціпалыя канечнас ці). Напрыклад, цяжарным забараня лася забіваць К. ці пляваць на яго. У зваротным выпадку павінна было нарадзіцца сляпое ці шасціпалае дзіця. Калі ў коней «навожывалася» (здзіра лася, крывавіла ад працы) скура, эфектыўным сродкам лячэння зяў ляўся мёртвы К., павешаны ў стайні. Каб прываражыць («ухапіць») каха нага, раілі адарваць ад жывога К. лап ку і «пачвэркаць» ёю гэтага чалавека (Смаргонскі рн). Эфектыўным срод кам барацьбы з К. як шкоднікамі ў сель скай гаспадарцы лічыўся жывы рак, упушчаны ў яго нару, ці паліца ад сахі, якой перагароджвалі хады К. Пасля па добных мерапрыемстваў К. або сы ходзіў з гэтае зямлі ці нават здыхаў.