Интересные ссылки

Крапiва

У традыцыйнай культу ры беларусаў К. найперш вылучаец ца сваiмi апатрапеiчнымi якасцямi, заснаванымi на рэальных «агрэ сiўных» асаблiвасцях гэтай раслiны. Шырока вядома затыканне К. за дзве ры ў купальскую ноч, каб папярэдзiць пранiкненне чараўнiкоў. Дарэчы, менавiта Купалле наглядна дэманст руе перавагу ў семантыцы К. матыву агню з яе дзецi рабiлi адпаведнiк вогнiшча i скакалi праз яго (параўн. выраз «жыжкая крапіва»). У пэўнай ступенi «агонь» К., сцёбан не ёю, якое наагул асацыюецца з эратычнымi дачыненнямі, вызначалi адпаведнае яе ўспрыманне (параўн. фраземы «ў крапiве шлюб бралi», «скакаць у крапiву» грашыць) i найменне пазашлюбнага дзiцяцi кра пiўнiкам. У этыялагiчных легендах у К. аба рочваецца рэзка негатыўны перса наж дачка, якая загубiла баць кувужа, расказаўшы яго тайну дзядзькам.