Интересные ссылки

Крамень i Крэсiва

Прылады для здабывання («высякання») агню, надзеленыя ў народных уяўленнях шэрагам магiчных уласцiвасцяў i высокiм сiмвалiчным статусам. З да памогай крэсіва выклiкаюць духаў. Паводле археалагiчных дадзеных, К. i к. на тэрыторыi Беларусi вядомыя з часоў жалезнага веку i ў рытуальным аспекце былi звязаныя з культам бога Грымотнiка ў ягонай ваяўнiчай iпастасi, што знаходзiць сваё пацвер джанне ў беларускiм фальклоры, дзе само зяўленне К. i к. суаднесена са сферай сакральнага. Так, паводле па дання, зафiксаванага на Случчыне, К. i к. даў людзям Бог, каб яны маглi зда бываць агонь. Сярод археалагiчных знаходак сустракаюцца крэсiвапа добныя падвескi з серабра, бронзы, жалеза, якiя зяўляюцца сiмваламi ахвярнага агню. Такiя падвескiаму леты вядомы ў скарбах. Паводле па веряў, яны ахоўваюць каштоўнасцi. У шэрагу чарадзейных казак («Ня шчасны Егар» ды iнш.) галоўны ге рой атрымлiвае К i к. ад прадстаўнiка «тагасвету» («чудовiшчастарыка») у якасцi магiчнага сродку, звязанага з вайсковай сферай, якi дазваляе яму перамагчы ворагаў: «Як секануць, то пасыплецца сiла коннiца i пяхота, i разныя сiльныя багатыры» (Смален ская губ.). У іншай казцы герой у ляс ной хатцы знаходзiць кiсет з К. i к. Ён чыркае iмi, i iмгненна выскоква юць 12 малайцоў, гатовых задаволiць кожную ягоную просьбу. Суаднесенасць К i к. з богам Грымот нiкам, стыхiяй нябеснага агню выяўля ецца i ў тым, што яны зяўляюцца абя рэгам, «зброяй» супраць нячыстага (чорта) i выступаюць у замовах як дзейсны сродак супраць пэўных хваро баў: рожы, каўтуна, лiхаманкi, суро каў ды iнш. Так, напрыклад, над чала векам, хворым на рожу, патрэбна красаць К i к., прыгаворваючы: «Кра саю, бю, тну, высякаю, агонь здабываю. Як тут агонь сыплецца, каб тая рожа высыпалася» (Слуцкi пав.). У замове супраць сурокаў падобная ачышчаль ная дзея адбываецца ў мiфалагiчным цэнтры Сусвету: «На моры, на кiянi сядзiць старушка на камянi з вог нiўцам, з крамянцом: суроцы, уроцы адсякае» (Магiлёўская губ.). Шырокае выкарыстанне К. i к. у «памежных», канфлiктных сiтуацыях памiж чалавекам i «iншасветам» (напрыклад, хвароба) вынiкае з па межнага статуса самiх прыладаў, дзе крамень элемент прыроды, а крэсi ва выраб культуры. Невыпадкова, што ў такой «пераходнай» сiтуацыi, як смерць, К. i к. зяўлялiся аднымi з важ нейшых пахавальных атрыбутаў. На Беларускiм Палессi звычай класцi К. i к. у дамавiну нябожчыка захаваўся да ХХ ст. Адначасова К. i к. маглi зяў ляцца i атрыбутамi мiфалагiчных пер санажаў, як правiла, не варожых ча лавеку, напрыклад Хлеўнiка.