Интересные ссылки

Крадзеж i рытуальны

Адзін з спосабаў вылучэння рэчаў са сферы прафаннага (побытавага) і рэактуалі зацыі іхняй сімвалічнай (сакральнай) значнасці і надзялення іх магічнай сілай. Рэч, скрадзеная ў рытуальных мэтах, для задавальнення асабістай па трэбы чалавека непасрэдна не пры значалася, а выступала як «чужое», у якасці дару, ахвяры «іншасвету». Найбольшыя магічныя ўласцівасці прыпісвалі рэчам з пастаянна высокім сакральным статусам (посуд, збожжа, хлеб), скрадзеным у людзей, якія ўяў ляліся максімальна набліжанымі да сферы «чужога» (рамеснікі, чужын цы, святары). Так, у палескім абрадзе выклікан ня дажджу найбольш дзейсным срод кам выступае гаршчок, скрадзены ў ганчара (жыда) і ўкінуты ў кало дзеж. Падчас калядных варожбаў ме навіта скрадзеная куцця (дровы ці іншыя рэчы) фігуруюць у аперацыі своеасаблівага рытуальнага дарааб мену, дзе дар з боку «тагасвету» інфармацыя для субекта варажбы аб ягонай долі. Паказальна, што крадзеж яблыка ў сне азначаў для жанчыны цяжарнасць (Рэчыцкі пав.). Дзеля таго каб магічным чынам прадухіліць сваволю Хатніка, кожны кут жытла абкурвалі макам, загорну тым у анучку, скрадзеную з воза ста рызніка. А надзейным сродкам для вывядзення разнастайнай жамяры ў хаце лічылася зямля, скрадзеная (узя тая ўпотай) дзецьмі ўвесну з першай баразны (Слонімскі пав.). Каб мець добрага сабаку ці ката, чалавек «мусіць іх украсці, бо крадзе нае заўжды лепш вядзецца й больш пажытачнае, чым купное ці дарава нае» (Слуцкі пав.). Самым небяспечным лічыўся К. р., здзейснены са шкаданоснымі мэтамі (у адрозненне ад абрадаў засцерагальна га і прадукавальнага кшталту). Так, скрадзенае («паддоенае») у каровы ма лако, вылітае на каліну, прыводзіла да зяўлення ў ім крыві. Праз усякую рэч (нават смецце), скрадзеную з хаты (падворка) у найбольш «напружаны» ў рытуальным сэнсе храналагічны ад рэзак (1ы дзень Калядаў, Вялікадня, Купалле), ведзьма магла навесці няс тачу, хваробы ці смерць на людзей, што жылі ў ёй. Асабістая рэч чалаве ка, скрадзеная і пакладзеная ў труну з нябожчыкам, мусіла прывесці да яго най смерці. Надзвычайную пагрозу ўяўляў К. р. прадметаў, якія зяўлялі ся сімваламі калектыўнай долі (ку пальская, юраўская раса, купальскі агонь), што вымагала з боку грамады распрацоўкі складанай сістэмы магіч ных засцерагальных дзеянняў. Звычайны, побытавы (не рытуаль ны) крадзеж усведамляўся як выключ- на грахоўны занятак («чортава спаку са») і таксама быў звязаны з шэрагам магічных уяўленняў, якія датычылі як удалых зладзейскіх методык, так і спосабаў адшуквання скрадзенага і выяўлення (пакарання) злодзея. Так, рэч, скрадзеная падчас пажа ру (г. зн. «прызначаная агню»), мусі ла стаць прычынай аналагічнай бяды ў хаце таго, хто скраў. За крадзеж сахі з поля ў злодзея павінна была здох нуць уся скаціна, а праз сем гадоў памерці ён сам. Каб знайсці скрадзенага каня, зям лю зпад яго следу трэба было рассы паць у стайні, а каб «ссох» злодзей мерку, знятую з ягонага следу, вешалі ў комін. Крадзеж, здзейснены цяжарнай, азначаў, што яе дзіця ў жыцці будзе злодзеем.