Интересные ссылки

Шчадрец. Шчылiкун

Шчодрык, бог балявання, бяседы. У  гонар яго на Беларусi iснавала свята, якое пачыналi адзначаць напярэдаднi 1 студзеня i працягвалi да трэцяй куццi. Увечары збiраўся вялiкi гурт хлопцаў, якiя апраналi розныя ўборы i рабiлi маскi. Галоўную ролю мусiў iграць высокi i мужны дзяцюк, прыбраны Ш. На iм быў шырокi  плашч яркага колеру, абвешаны рознымi званочкамi, каляровымi абрэзкамi i доўгiмi тасёмкамi, на галаву Ш. надзявалі карону з блiскучай паперы, на твары была пачварная маска з чырвонымi шчокамi i носам, зпад кароны падалi доўгiя валасы з конскага хваста, у руках Ш. трымаў тоўстае аздобленае жазло. Ш. саджалi на адмыслова зроблены дзеля гэтага выпадку вазок, асветлены лiхтарамi i абвешаны рознымi стракатымi анучамi i званочкамi. Вазком кiраваў т. зв.Шчадранец, а дапамагалi яму iншыя пераапранутыя  Шчадраванцы, Шчодрыкі. Гэты карагод пад iгру музыкаў са спевамi хадзiў па вулiцах, спыняючыся каля кожнага дома.

 

ШЧЫЛIКУН

Рэгіянальнае (са Смаленшчыны) найменне чорта або нейкага іншага нячысціка. Магчыма, звязана з такімі персанажамі рускай міфалогіі, як шуликуны (шиликуны, шулюкуны, шликуны), якія лічыліся дзецьмі Вадзяніка, вельмі варожымі для чалавека істотамі. Слова «шуликун» выводзяць са старарус. шуи, што значыць «левы; кепскі, нячысты».