Интересные ссылки

Конь

Адна з самых шанаваных жывёл у беларускай міфалогіі. Яго вобраз актыўна выкарыстоўваўся ў касмалогіі і ў кульце продкаў, у міфа логіі ён быў звязаны з трыма галоў нымі сацыяльнымі групамі грамад ства: святарамі, ваярамі, земляробамі (гэтыя групы Ж. Дзюмезіль прасочвае ва ўсіх індаеўрапейскіх культурах). Вялікая роля належала гэтай жывёле ў абрадах варажбы. Сярод касмалагічных вобразаў бе ларускай міфалогіі перш за ўсё трэба адзначыць сувязь К. з сонечным бо гам Ярылам, апісанні вясновых абра даў ушанавання якога ў беларусаў былі зробленыя ў ХIХ ст. Апранутую ва ўсё белае дзяўчыну 10 траўня (н. ст.) саджалі на белага К., які быў прывя заны да слупа, і спявалі песні ў гонар Ярылы. У сувязі з гэтым можна ка заць, што К. быў сімвалам сонечных багоў, як, напрыклад, Ярылы. Гэткае супастаўленне Бога Сонца і К. зяў ляецца агульнаіндаеўрапейскай міфа лагічнай асаблівасцю. Салярная сімволіка, звязаная з вобразам К., добра бачная і ў палескіх рытуалах купальскага цыкла. Тут мы сустракаем тую ж абрадавую парадыг му збіванне конскага чэрапа са слу па і яго спальванне ці спальванне ко стак коней, кароў, авечак на Iвана Купалу, што на Палессі мела назву «спальваць ведзьму». Такія слупы з прыбітымі да іх коламі, якія, безумоў на, былі сімваламі Сонца, вядомыя падчас Купалля ў многіх мясцінах Бе ларусі. Той жа вобраз К., які прывязаны да слупа (з вершнікам ці без яго), рэ прэзентуе беларускія народныя астра- намічныя ўяўленні. Амаль ва ўсіх славянскіх народаў сустракаецца на зва Палярнай зоркі Колзорка, якая разумеецца як слуп, што злучае зямлю і неба, вакол яго абарачаюцца ўсе астатнія зоркі, Сузоре Вялікай Мядзведзіцы ў беларусаў, асабліва на поўначы краіны, мела назву К., ці Ка лясвіца (Кола). Гэтаксама і чарадзейная казка ўтрымлівае падобны касмалагічны вобраз. Адзін з найбольш распаўсю джаных матываў, якія даюць зачын казкам: людзі заўважаюць, што нехта крадзе сена са стога каля дуба. Герой казкі, які ўначы сцеражэ стог, заўва жае, што гэта кабыліца, якая час ад часу апісваецца як сапраўды цудоўная жывёла: па баках у яе зоркі, яна носіць героя па ўсім небасхіле ды інш. Мена віта ад гэтай кабыліцы герой атрымлі вае жарабя, якое потым выконвае ўсе цудадзейныя даручэнні героя. Як і ў іншых індаеўрапейскіх міфа логіях, на К. ці на калясніцы ездзяць і некаторыя багі, перш за ўсё Пярун, бог навальніцы і маланкі. Боства на К. звычайны вобраз для ўсіх інда еўрапейскіх міфалогій. Пазней і час тка хрысціянскіх святых, вобразы якіх звязаны з паганскімі багамі, так сама стане ездзіць на К. Асабліва цесна звязаны з К. св. Юры (Юрай, Юря), які лічыўся апекуном К. Яго свята адзначалася 6 траўня н. ст. і лічылася, што ў гэты дзень св. Юры зацінае зубы ваўкам, каб яны не елі К. Менавіта ўладальнікі К. асабліва шанавалі св. Юря, ад чаго пайшла і прымаўка: «Каня не маю Юря не знаю, каня маю Юря знаю». Прысвечанае гэтаму святому свята сваімі старажытнымі каранямі звязана яшчэ з паганскімі ўяўленнямі аб надыходзе вясны, таму даследнікі лічаць, што св. Юры замяніў вобраз Ярылы ці блізкага яму боства. Такса ма з вобразам К. быў звязаны ў бела рускай міфалогіі і св. Ягорый, свята якога лічылася «конскім святам». Вялікі ўплыў на вобраз К. у беларус кай міфалогіі зрабіла тое, што калісьці гэтая жывёла была звязаная з усімі ас ноўнымі сацыяльнымі пластамі стара жытнага насельніцтва (святарамі, вая рамі і земляробамі), якое шырока выкарыстоўвала К. у сваёй дзейнасці. К. быў важным элементам сялянс кай працы. Адсюль частыя апісанні К. у беларускім фальклоры, прычым са старажытных часоў захаваліся міфалагічныя рысы яго вобраза. К. стаў адным з самых улюбёных перса нажаў песняў, прымавак і прыказак. Калі ў пачатку1тыс. н. э. на сучас ных беларускіх землях была засвоена верхавая язда, К. зрабіўся сімвалам ваярства, хутчэй іх вярхушкі, бо вы хаваць спецыяльна падрыхтаванага для вайны К. было цяжкай і дарагой справай. У выніку ён увайшоў у ва ярскую міфалогію. У часы позняга Ся рэднявечча вобраз К. не страціў свай го месца ў фальклоры ваяроў, проста змяніліся галоўныя героі так К. вы ступае ў песнях аб казаках. Яшчэ ў старажытнасці К. граў вя лікую ролю ў рэлігійных абрадах, якія выконваліся святарамі. Мы ведаем свяшчэнных К. бога Светавіта ў палабскіх славян. Чэхі і іншыя славянскія плямёны прыносяць К. у ахвяру сваім багам. Нездарма мена віта К. выконвае прадказанне свята ра кіеўскаму князю Алегу. Ад стара жытнасці ідуць абрады варажбы з абавязковым удзелам К. і ў беларусаў. Можна казаць і аб сувязях вобраза К. у беларускай міфалогіі з шанаван нем продкаў ці з уяўленнямі аб памер лых. Так, у вядомым летапісным урыў ку аб нашэсці наўяў у Полацку яны пакідалі пасля сябе конскія сляды. Ча ста гэтая згадка трактуецца так, што наўі ездзілі на К. (ці не сведчанне аб радам пахавання К. разам з чалавекам, які асабліва быў пашыраны ў балцкіх плямёнаў?). Але можна прыгадаць і згадку Нікіфароўскага наконт веры бе ларусаў, што душа памерлых трапля- ла ў К., і таму на К. не працавалі не калькі дзён пасля смерці чалавека. Беларуская міфалогія захавала і асобныя вобразы, звязаныя з культам К. Да іх належаць Вазіла, Кумяльган, гарцукі, Дзікае паляванне ды інш.