Интересные ссылки

Кон

У беларускай мiфалогii ўвасаб ленне прадвызначанага вышэйшымi сакральнымi сiламi сусветнага парад ку; у больш вузкiм сэнсе лёс чала века, яго доля. «У народных апавяданнях К. ува сабляецца ў постацi волата з сiвой ба радой, буйнымi сiвымi валасамi i густымi брывамi, якiя пакрываюць яго вочы. Кожны волас у брывах як найвышэйшае дрэва на зямлi. К. улагодзiў увесь свет i даў усяму жы вому стварэнням, багам i людзям безадменныя законы i сам спачыў на краю свету. Калi б ён прачнуўся i зiрнуў сваiмi вачамi на свет, свет зга рэў бы» (В. Ластоўскi). Зяўляючыся неадменным, К. у той жа час можа быць спрагназава ны, што дасягалася падчас варожбаў у рытуальна значныя моманты быц ця (Каляды, Купалле ды інш.). Най большай здольнасцю прадвызна чыць К. валодалi знахары i чараўнiкi (варажбiты).