Интересные ссылки

Кола магiчнае

Прынцып, увасоб лены ў пэўных дзеяннях цi ў прадметах, асноваю якiх зяўляецца геаметрыч ная форма круга. На падставе К. м. утваралiся абярэгi, рабiлася адмежа ванне ад усяго непажаданага, лакалi зацыя цi знiшчэнне таго, што несла шкоду, небяспеку; сiмвалiчна выяўля лася iдэя яднання ды інш. Шматлiкiя варыянты К. м. знаходзiлi сваё выра жэнне ў розных абрадавых i побыта вых момантах на працягу ўсяго чала вечага жыцця: пры карэктаванні надворя, пры засяваннi i зборы ўра джаю, пры гадаваннi свойскай жывё лы, пры панаваннi паморку i пошасцi, пры лячэннi хваробаў, пры засяленнi ў новую хату i пры пажарах, пры хрэсьбiнах, вяселлях i пахаваннях, пры варажбе i чараваннi ды iнш. Сiла К. м., як лiчылi, узмацняецца пры наяўнасцi абавязковых фактараў: калi да яго стварэння далучаюцца пары выканаўцаў (2 валы ад адной каровы або валыблiзнюкi, якiмi кiруюць таксама дзецi адной маткi цi братыблiзняты); калi дзеянне дзеля замацавання поспеху паўтараецца тройчы; калi дзеля большага вы нiковага эфекту прыцягваюцца да датковыя рэчы (кажух, сякера, памя ло, качарга, лапата, крыж); калi ўдзельнiцы навядзення К. м. высту паюць голыя; калi сакральны акт су праваджаецца гучнымi воклiчамi i грукатам або магiчнымi словамiпа жаданнямi («Як печ стаiць на месцi, так штоб i скацiна хадзiла на места!», «Сухотылiхоты, хадзiце за вароты!»). К. м. найчасцей успрымалася той плошчай, тэрыторыяй, у межы якой не павiнна пранiкнуць нiякае лiха. Навядзенне К. м. магло ажыццяўляц ца рознымi спосабамi. Гэта было аб ворванне кругом вёскi, калi iмкнулiся засцерагчы яе ад градавых бураў або ад эпiдэмiй, паморку. Праводзя чы плугам баразну, «чуралiся», звярталiся да Чура, каб не прапускаў цераз мяжу мор. Аналагiчную бараз ну вакол сяла праводзiлi дванаццаць дзяўчат у Вялiкую суботу з мэтаю адагнаць ад паселiшча ўсё нядобрае. Абворвалi i асобную сялiбу перад улазiнамi ў новую хату. Абворванне магло праводзiцца таксама i ўзiмку, па снезе. К. м. маглi ўтвараць абыхо дам цi абездам пэўнага абекта. Так, каб спынiць дождж, аббягалi вакол хаты верхам на хлебнай лапаце (гл. Лапата хлебная); абыходзiлi ў час засухi з абразамi царкву; пры за трыманнi ўсходаў канапель абяз джалi на качарзе вакол палосы; пры набыццi новай каровы абыходзiлi яе з вадою і аблiвалi; перад выпраўлен нем маладога да маладой яго мацi ў вывернутым кажусе аббягала яго воз; падчас варажбы дзяўчаты, рассява ючы насенне, абыходзiлi калодзеж; калi пачынаўся прыпадак лiхаманкi ў хворага, трынаццаць разоў трэба было аббегчы вакол хаты. К. м. магло ўтварацца i абнясеннем пэўных рэчаў: вакол статка, каб уберагчы яго ад драпежнiкаў, абносiлi не даедзеную ваўкамi сабачую галаву; з мэтаю су няць пажар абносiлi полымя абразом цi прасфораю, хлебам у рэшаце, ма лаком у гладышы, асвечанаю вадою; вакол сурочанага дзiцяцi абносiлi пасвечаную соль, жменю аўса, ваду, сабраную з трох месцаў. К. м. можна было навесцi шляхам прачэрчвання. Ад пошасцi праводзiлi лiнiю круга смаляной галавешкаю; на Купалле таму, хто чакаў зацвiтання Папарацi кветкi, раiлi ад розных жахаў абвесцi сябе кругам; тое ж, дамаляваўшы ў цэнтры круга крыж, раiлi рабiць i пры нападзе русалак; вакол спалоха нага чалавека, спецыяльна пакладзе нага на падлогу, нажом праводзiлi круг. К. м. сустракаецца i ў форме апя рэзвання, абкручвання, што насупе рак папярэднiм прыкладам мусiла азначаць паяднанне. Напрыклад, сват, едучы ўпершыню знаёмiцца з бу дучай гераiняй вяселля, абвязваўся саламяным путам, каб зяднаць мала дых; хлопца апярэзвалi паскам, каб ён пачаў хiнуцца да дзяўчыны; каб дзяў чаты не сыходзiлi замуж са свайго сяла, хлопцы абкручвалi яго нiткаю; каб спынiць дождж, ткалi ручнiк абы дзённiк i, асвяцiўшы, выцягвалi з яго ўсе нiткi i апаясвалi наўкола поле. Своеасаблiвымi мадыфiкацыямi К. м. маглi служыць i разнастайныя побы тавыя прадметы: заручальны пярсцё нак, замкнуты замок, хамут, абруч ад дзяжы. Так, першы з iх выкарыстоў ваўся, калi хацелi ўберагчы карову ад чараў: праз яго пралiвалi малодзiва. Праз заручальны пярсцёнак давалi пiць ваду парадзiсе пры цяжкiх родах. Замкнуты замок, якi клалi пры пер шым запасваннi скацiны на парозе хлява, павiнны быў забяспечыць не толькi замкнутую пашчу ваўка, але i адзiнства статку i захаванне яго ад ваўкоў. Коней пэўны гадавы перыяд кармiлi праз хамут, каб яны тры малiся свайго табуна i нiдзе не губ лялiся. Кармленне на Каляды кур з абруча дзяжы нiбыта гарантавала iх знаходжанне i нясенне яек у межах свайго двара. Праз абруч праводзiлi цяжарную, каб спынiць у яе крываце чу. У залежнасцi ад абставiн К. м. на паўнялася розным сэнсавым зместам.