Интересные ссылки

Кнiгаўка

Коня, даволi распаўсю джаная ў нас птушка, жыхарка лугоў, аселiц, iншых адкрытых месцаў. Яна iнтрыгавала нашых продкаў сваiм рэзкiм жаласлiвым крыкам асаблiва перад дажджом, пры зяўленнi чала века ля месца яе гнездавання цi iншай небяспекi. Iснуе некалькi мiфала гiчных тлумачэнняў гэтых асаб лiвасцяў К.: 1) крык К. азначае просьбу «пiцьпiць!», яна вечна паку туе ад смагi, бо Бог забаранiў ёй пiць з лужы, возера, рэчкi цi мора, а дазволiў толькi лавiць дажджавыя кроплi або кроплi з камянёў, з лiсцяў. Гэта выклiкана тым, што пасля ства рэння свету вада знаходзiлася ў ад ным месцы, i птушкi, божыя памоч нiкi, разносiлi яе па зямлi. К. адмовiлася працаваць, за гэта ёй кара; 2) у iншым паданнi гаворыцца, што К. працавала з усiмi птушкамi чысцiла мора, але на яе ўзвяла паклёп сарока. Бог пакараў спачатку К., а по тым, уведаўшы праўду, пакараў i са року: яна засталася неадмытай ад гразi, чорнабелай; 3) К. прывезлi шведы, яны дапамагалi шведам зна ходзiць мясцовых людзей, падымалi крык, калi адчувалі недалёка людзей, i гэта звычка засталася ў iх i цяпер. Гл. таксама Каршун.